Дзіцячы сад (Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Дзіцячы сад
54°17′33″ пн. ш. 30°59′17″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Будаўніцтва 19121913 гады
Map

Дзіцячы сад — будынак у г. Горкі, размешчаны ў паўночна-ўсходняй частцы ансамбля Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі, па адрасе вул. Ціміразева, 4.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 19121913 гг. да былога будынка каморніцка-таксатарскіх класаў быў прыбудаваны інтэрнат для навучэнцаў каморніцка-агранамічнага вучылішча. Будынак быў мураваны, накрыты жалезам. Паводле дакумента 1913 г., у доме знаходзіліся кватэры служачых[1].

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

План першага паверха

Злучаны з былым таксатарскім корпусам. Двухпавярховы будынак сіметрычны ў плане. Галоўны і дваровы фасады маюць рызаліты. Рызаліт галоўнага фасада завершаны ступеньчатым атыкам. Паміж аконнымі праёмамі 1-га паверха праходзіць гарызантальны руст. Над цэнтральным уваходам навісае казырок на 2 чыгунных ажурных кранштэйнах. 1-ы паверх заняты намяшканнямі дзіцячага сада. 2-і выкарыстоўваецца як жылы[2].

Зноскі

  1. Салаўёва Н. У., Пятрова Д. У. БЕЛАРУСКАЯ ДЗЯРЖАЎНАЯ СЕЛЬСКАГАСПАДАРЧАЯ АКАДЭМІЯ — УНІКАЛЬНЫ ПОМНІК АРХІТЭКТУРЫ(недаступная спасылка)
  2. 868.  // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Магілёўская вобласць. — 408 с., іл.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]