Дзмітрый Львовіч Аганаў
Дзмітрый Львовіч Аганаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 17 красавіка 1976 (48 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Бацька | Леў Рыгоравіч Аганаў |
Род дзейнасці | скульптар |
Месца працы | |
Вучоба | |
Член у |
Дзмітрый Львовіч Ага́наў (нар. 17 красавіка 1976, Наваполацк) — беларускі скульптар.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў сям’і вядомага скульптара Льва Аганава. Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча імя А. К. Глебава і Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў па спецыяльнасці «Скульптура».
Стажыраваўся ў Творчых майстэрнях жывапісу, графікі і скульптуры пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь. Выкладае ў БДУ.
Удзельнічаў у шматлікіх выставах.
Сябар Беларускага саюза мастакоў.
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
Мае шэраг дыпломаў і ўзнагарод: дыплом ААН у намінацыі «Экалогія» (2000), 2-е месца ў конкурсе ААТ «Пріорбанк» за кампазіцыю «Адлюстраванне прыгажосці» (2004), дыплом архітэктурнай выставы «Леанарда» (2005), падзяку мэра Наваполацка за манументальна-дэкаратыўную кампазіцыю «Юнацтва» (2012), перамогу на конкурсе на стварэнне кампазіцыі «Знаходжанне іконы Божай Маці Мінскай» (2013).
Творчасць[правіць | правіць зыходнік]
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/e/ea/%D0%9C%D1%96%D0%BD%D1%81%D0%BA._%D0%97%D1%8B%D0%B1%D1%96%D1%86%D0%BA%D0%B0%D1%8F_%D0%B2%D1%83%D0%BB%D1%96%D1%86%D1%8B_%282018%29_%2807%29.jpg/220px-%D0%9C%D1%96%D0%BD%D1%81%D0%BA._%D0%97%D1%8B%D0%B1%D1%96%D1%86%D0%BA%D0%B0%D1%8F_%D0%B2%D1%83%D0%BB%D1%96%D1%86%D1%8B_%282018%29_%2807%29.jpg)
Работы Дзмітрыя Аганава ўстаноўлены ў Мінску, Наваполацку і Мюнстэры (Германія). Многія яго творы захоўваюцца ў прыватных калекцыях у Беларусі, Расіі, Германіі, Ірландыі, ЗША, Аб’яднаных Арабскіх Эміратах.