Леў Рыгоравіч Аганаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Леў Рыгоравіч Аганаў
Дата нараджэння 12 чэрвеня 1942(1942-06-12) (79 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці скульптар
Жанр манументальная скульптура[d] і станковая скульптура[d]
Вучоба
Член у

Леў Рыгоравіч Аганаў (нар. 12 чэрвеня 1942, с. Бузаўка, Днепрапятроўскай вобласці, УССР) — беларускі скульптар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў у 1965 годзе Днепрапятроўскае мастацкае вучылішча, у 1974 годзе Інстытут жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя І. Я. Рэпіна ў Ленінградзе. З 1974 года — удзельнік мастацкіх выстаў. Член Беларускага саюза мастакоў з 1983 года.

Жыве ў Наваполацку.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Працуе ў манументальнай і станковай скульптуры. Матэрыял — бронза, метал, камень.

Бюст генерала Рамана Кандраценкі

Сярод твораў кампазіцыі «Музыка», «Будаўнікі», «Сіняя птушка», помнік воінам-інтэрнацыяналістам, бюст героя абароны Порт-Артура генерала Рамана Кандраценкі (2008) — усе ў г. Наваполацку Віцебскай вобласці, помнік Л. Сапегу у г. Лепель Віцебскай вобласці.

Творы Л. Р. Аганава знаходзяцца ў музеях, галерэях і прыватных калекцыях у Беларусі і за мяжой.

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Сыны Сяргей (нар. 1974) і Дзмітрый (нар. 1976) таксама скульптары.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Аганаў Леў // Сучасная беларуская скульптура. XXI стагоддзе = Современная белорусская скульптура. XXI век = Modern Belarusian Sculpture. XXI century / аўт. тэксту, склад., пер. на бел. мову К. С. Аксёнава; аўт. уступ. арт. Н. В. Шаранговіч. — Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2012. — С. 30-31.
  • Аганаў Леў Рыгоравіч // Сучасныя мастакі Віцебшчыны : бібліяграфічны слоўнік / ДУ «Віцебская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна», аддзел літаратуры па мастацтве; склад. В. І. Аліева. — Віцебск, 1994. — С. 1.
  • Азёрны, М. «Пятачок» на плошчы Свабоды / М. Азёрны // Лепельскі край. — 2017. — 3 кастр. — С. 8.
  • Жывапіс, графіка, скульптура (Наваполацк, 1958—1998) : каталог. — Наваполацк : Беларускі саюз мастакоў, 1998. — 21 с.
  • Конышева, Н. Клены в память о погибших / Н. Конышева // Народнае слова. — 2002. — 10 кастр. — С. 1.
  • Кулеш, Е. Город мастера / Е. Кулеш // Новая газета (Наваполацк). — 2004. — 4 чэрв. — С. 6.
  • Леў Аганаў // Саюз творцаў [Выяўленчы матэрыял] = A Union of creators : фотаальбом / уклад. і аўт. тэксту М. Цыбульскі; аўт. уступ. У. Андрэйчанка; фат.: В. Балоціна, М. Цыбульскага. — Мінск : Беларусь, 2005. — С. 16.
  • Супроненка, И. Портрет мастера спустя четверть века / И. Супроненка // Химик (Новополоцк). — 2001. — 10 апр. — С. 1, 3.
  • Шушко, В. Мастер и его дело / В. Шушко // Новая газета (Наваполацк). — 2015. — 11 дек. — С. 14.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]