Догуш Дзер’я
Догуш Дзер’я | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
турэцк.: Doğuş Derya | |||||||
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
1978 |
||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | палітык |
Догуш Дзер’я (турэцк.: Doğuş Derya; нар. 1978, Паўночная Нікасія) — паўночнакіпрскі палітык.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзілася ў 1978 ў Паўночнай Нікасіі. Вывучала паліталогію і міжнародныя адносіны ў Стамбульскім універсітэце, які скончыла ў 1999. Затым атрымала ступень магістра на кафедры сацыялогіі Басфорскага універсітэта[1]. Ступень доктара філасофіі атрымала ў кіпрскім універсітэце.
Прымала ўдзел у стварэнні Асацыяцыі прадстаўнікоў універсітэтаў і кіпрскай моладзевай платформы. У апошнія гады навучання ў Турцыі актыўна ўдзельнічала ў дзейнасці шэрагу асацыяцый па абароне правоў жанчын[1].
Пасля вяртання на Кіпр ў 2007—08 гадах выкладала палітычную сацыялогію у Блізкаўсходнім універсітэце[1].
Палітычная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
У 2013 годзе балатавалася ў склад Асамблеі ад Рэспубліканскай турэцкай партыі, была 6-й у партыйным спісе[2]. Получила 18175 голосов, заняв 7-е место, и была избрана[3], у 2018 годзе пераабралася.
Дзер’я вядомая як актыўная прыхільніца гендэрнай роўнасці, абароны правоў ЛГБТ, а таксама дэмакратычных каштоўнасцяў і свабоды ў сферы адукацыі[4][5]. Бурныя абмеркаванні выклікаў той факт, што падчас прынясення прысягі ў Асамблеі яна адмовілася прамаўляць тэкст, у якім рабіўся акцэнт на «цэласнасці Турэцкай Рэспублікі Паўночнага Кіпра», заявіўшы, што клятва «занадта маскулінная». Дзер’я хацела зачытаць зменены варыянт прысягі, у якім рабіўся акцэнт на барацьбе за федэральны Кіпр і супраць любых формаў дыскрымінацыі, уключаючы заснаваную на сэксуальнай арыентацыі[6]. У 2014 годзе яна ініцыявала ўнясенне змяненняў у Крымінальны кодэкс, у тым ліку ў артыкулы аб сэксуальных злачынствах. У 2015 годзе яна ўзначаліла камітэт, які займаўся падрыхтоўкай новай рэдакцыі Сямейнага кодэкса. У прапанаванай Дзер’яй рэдакцыі Кодэкса хлопчыкам прадастаўлялася магчымасць атрымаць гэтак жа моцную ступень абароны, як і дзяўчынкам, а таксама жанчынам давалася права вольнага выбару прозвішча пасля замужжа. Акрамя гэтага, у законе прапаноўвалася павялічыць меры па абароне жанчын, якія падвяргаюцца гвалту, або існуе пагроза яго прымянення[7].
Зноскі
- ↑ а б в Doğuş Derya Архівавана 1 мая 2016 года. (Assembly of the Republic) Accessed on 10 June 2015. Find the corresponding Word document on Derya on the right, across her name in the table.
- ↑ CTP-BG adayları YSK'ya başvurularını gerçekleştirdi(нявызн.). Kıbrıs Postası. Праверана 10 June 2015.
- ↑ 28 Temmuz 2013 Milletvekilliği Erken Genel Seçimi ile ilgili Bilgiler(нявызн.)(недаступная спасылка). High Election Committee. Архівавана з першакрыніцы 30 красавіка 2015. Праверана 10 June 2015.
- ↑ Derya: "Kadınların medyadaki görünürlükleri gözlenmeli"(нявызн.). Kıbrıs Postası. Праверана 10 June 2015.
- ↑ Kuir ve feminist örgütlerden seçim mesajı(нявызн.). Kıbrıs Postası. Праверана 10 June 2015.
- ↑ Meclis'te yemin şoku!(нявызн.). Kıbrıs Postası. Праверана 10 June 2015.
- ↑ Kadınların kendi soyadını kullanması gündemde(нявызн.). Kıbrıs Postası. Праверана 10 June 2015.