Кіпрскі ўніверсітэт
Выгляд
Кіпрскі ўніверсітэт (UCY) | |
---|---|
грэч. Πανεπιστήμιο Κύπρου | |
Заснаваны | 1989 |
Студэнты | 7 000 |
Краіна | |
Размяшчэнне | Нікасія, Рэспубліка Кіпр |
Сайт | ucy.ac.cy |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Кіпрскі ўніверсітэт (англ.: University of Cyprus (UCY), грэч. Πανεπιστήμιο Κύπρου, турэцк.: Kıbrıs Universitesi) — самы прэстыжны з шасці ўніверсітэтаў Рэспублікі Кіпр. Універсітэт размешчаны ў сталіцы Рэспублікі Кіпр Нікасіі.
Універсітэт быў заснаваны ў 1989 годзе. Першыя студэнты ў колькасці 486 чалавек былі прыняты ў 1992 годзе. Цяпер Кіпрскі ўніверсітэт налічвае больш 4000 студэнтаў і больш за 1200 аспірантаў (2008 год). Навучанне вядзецца на грэчаскай і турэцкай мовах на шасці факультэтах:
- гуманітарных навук,
- прыкладных навук,
- грамадскіх навук і адукацыі,
- эканомікі і менеджменту,
- інжынерных навук,
- філалогіі.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Кіпрскі ўніверсітэт
- ↑ (unspecified title) Праверана 22 мая 2022.