Дом Маховера (Пажарны завулак)
Славутасць | |
Дом Маховера | |
---|---|
![]() Дом № 15 | |
53°53′55″ пн. ш. 30°20′12″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Горад | |
Архітэктурны стыль | эклектыка |
Будаўніцтва | 1840-я — 1850-я |
![]() |
Дом Маховера — будынак у Шклоўскім пасадзе Магілёва, размешчаны на рагу вуліцы Ленінскай (№ 24) і Пажарнага завулка (№ 15).
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/15/Mahilo%C5%AD%2C_Pa%C5%BEarny-Vietranaja._%D0%9C%D0%B0%D0%B3%D1%96%D0%BB%D1%91%D1%9E%2C_%D0%9F%D0%B0%D0%B6%D0%B0%D1%80%D0%BD%D1%8B-%D0%92%D0%B5%D1%82%D1%80%D0%B0%D0%BD%D0%B0%D1%8F_%281907%29_%285%29.jpg/220px-Mahilo%C5%AD%2C_Pa%C5%BEarny-Vietranaja._%D0%9C%D0%B0%D0%B3%D1%96%D0%BB%D1%91%D1%9E%2C_%D0%9F%D0%B0%D0%B6%D0%B0%D1%80%D0%BD%D1%8B-%D0%92%D0%B5%D1%82%D1%80%D0%B0%D0%BD%D0%B0%D1%8F_%281907%29_%285%29.jpg)
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/15/%D0%9C%D0%B0%D0%B3%D1%96%D0%BB%D1%91%D1%9E._%D0%9F%D0%B0_%D0%9B%D0%B5%D0%BD%D1%96%D0%BD%D1%81%D0%BA%D0%B0%D0%B9_%28%D0%9F%D0%B0%D0%B6%D0%B0%D1%80%D0%BD%D1%8B_%D0%B7%D0%B0%D0%B2%D1%83%D0%BB%D0%B0%D0%BA%29.jpg/220px-%D0%9C%D0%B0%D0%B3%D1%96%D0%BB%D1%91%D1%9E._%D0%9F%D0%B0_%D0%9B%D0%B5%D0%BD%D1%96%D0%BD%D1%81%D0%BA%D0%B0%D0%B9_%28%D0%9F%D0%B0%D0%B6%D0%B0%D1%80%D0%BD%D1%8B_%D0%B7%D0%B0%D0%B2%D1%83%D0%BB%D0%B0%D0%BA%29.jpg)
Двухпавярховы цагляны будынак на невысокім цокалі пабудаваны меркавана ў 1840—1850-я гады. Домам валодала сям’я Маховераў. У пачатку XX стагоддзя акрамя жылых кватэр у ім знаходзілася галантарэйная крама Г. Тыркельтаўба, кнігарня Ш. Шаіна, у частцы, якая выходзіла на Вялікую Садовую вуліцу (Ленінскую) — бакалейная крама Б. Гурэвіча «Варшаўскі яўрэйскі каўбасны гандаль», аддзяленне Санкт-Пецярбургскага страхавога таварыства «Надзея», друкарня Шнейдэра, у цокальных памяшканнях размяшчаліся розныя майстэрні[1].
У час Вялікай Айчыннай вайны быў разбураны снарадам, які патрапіў у яго. Большая частка, якая выходзіла на Ленінскую вуліцу, знесена і не аднаўлялася. Захавалася крыло якое выходзіла на Пажарны завулак № 15[1].
Цяпер у будынку размяшчаецца казіно Maxbet.
Зноскі
- ↑ а б Пожарный переулок в истории пожарной службы. 02.08.2017(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 23 лютага 2020. Праверана 24 мая 2020.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дом Маховера (Пажарны завулак)