Дом Саветаў (Растоў-на-Доне)
Адміністрацыйны будынак | |
Дом Саветаў | |
---|---|
руск.: Дом Советов | |
47°13′16,40″ пн. ш. 39°43′14,70″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Расія |
Горад | Растоў-на-Доне, вул. Сацыялістычная, 110 |
Архітэктурны стыль | савецкі канструктывізм |
Архітэктар | І. Голасаў, У. І. Грыгор, У. І. Сіманавіч |
Дата заснавання | 1956 |
Будаўніцтва | 1935—1956 гады |
Асноўныя даты | |
1956 — Аднаўленне пасля Вялікай Айчыннай вайны |
|
Статус | Аб’ект культурнай спадчыны РФ № 6130378000 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Дом Саветаў — адміністрацыйны будынак у цэнтры Растова-на-Доне, у Кіраўскім раёне, месца знаходжання адміністрацыі Растоўскай вобласці. Будынак, выкананы ў стылі савецкі канструктывізм, праектаваўся і будаваўся, пачынаючы з пачатку 1930-х гадоў. Да пачатку Вялікай Айчыннай вайны завяршыць усе працы над Домам Саветаў не атрымалася. Рамонтна-аднаўленчыя працы былі праведзены толькі ў 1950-х, а аздабленне фасадаў будынка завяршылася толькі ў 1968 годзе. Агульны аб'ём растоўскага Дома Саветаў складае 370 тысяч кубаметраў, што робіць яго адным з самых вялікіх будынкаў на Паўночным Каўказе і самым вялікім адміністрацыйным збудаваннем на поўдні Расіі.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Дом Саветаў знаходзіцца ў гістарычным цэнтры Растова-на-Доне, на плошчы Саветаў. У арыгінальным праекце было агадана 1000 пакояў, канферэнц-зала, сталовыя, пошта, цырульніцкая, буфеты, друкарня і іншыя службы. Гэты будынак уяўляў сабою спакойны рытм 5-8 павярховых секцый, заманалічаных пераходамі, унутранымі панадворкамі. Вянком яго павінен быў стаць цыліндрычны корпус з канферэнц-залом. Аднак гэты вышынны акцэнт скончыць не паспелі, а то, што паспелі ўзвесці, падчас акупацыі моцна пацярпела. Васьміпавярховы будынак падчас паваеннай рэканструкцыі часткова страціў сваё спачатку запланаванае аблічча. Фасады страцілі стужкавае шкленне — яно было папросту закладзена цэглай, поле сцяны зроблена рэльефным, над галоўным уваходам у будынак на велічэзныя пілястры прастакутнага перасеку ўсталяваны цяжкавагавы партал. Аўтарамі новага варыянту фасада сталі архітэктары Уладзімір Грыгор і У. І. Сымонавіч[1].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Праект растоўскай Дома Саветаў складаўся ў 1929-1934 гадах архітэктарам Ільём Галасавым. На конкурсе праектаў для новага будаўніцтва ў Растове-на-Доне эскізы І. Голасава занялі другое месца. На месцы, абраным для адміністрацыйнага корпуса, да 1930 года ўзвышаўся храм Аляксандра Неўскага. У 1935 годзе быў закладзены падмурак[2]. Узвядзенне вялося недастатковымі тэмпамі. Будаванне, галоўным чынам, завяршылася да 1941 года. Да пачатку Вялікай Айчыннай вайны аздабленчыя працы не былі скончаны, хоць часткова будынак ужо эксплуатаваўся. У паваенны перыяд, скарыстаўшыся адсутнасцю сродкаў у горада, міністэрства абароны прапанавала аднавіць Дом Саветаў сіламі нямецкіх ваеннапалонных з умовай адчужэння 80% карыснай плошчы. Горад быў змушаны пагадзіцца, таму і цяпер у самым прэстыжным раёне Растова-на-Доне знаходзіцца так званы гадзіннікавы завод. Толькі крайнія два крылы Дома Саветаў, што выходзяць фасадам на Вялікую Садовую вуліцу, і цэнтральны рызаліт заняты адміністрацыяй вобласці[1][3].
Зноскі
- ↑ а б Советский конструктивизм (руск.). Rostov-Region. Праверана 17 лютага 2017.
- ↑ Максим Штаханов. Архитектура Ростова-на-Дону советского периода (руск.). Праверана 17 лютага 2017.
- ↑ Вера Волошинова. Ростов-на-Дону: Дом Советов (руск.). Portalus. Праверана 17 лютага 2017.