Дом па Першамайскай вуліцы, 40 (Магілёў)
Славутасць | |
Дом па вуліцы Першамайскай, 40 | |
---|---|
53°54′33″ пн. ш. 30°20′24″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Магілёў |
Архітэктар | В. Батоева, В. Мураўёў |
Дата пабудовы | канец 1930-х гг. |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Г000039 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Дом па вуліцы Першамайскай, 40 — будынак у Магілёве, размешчаны на заходнім баку плошчы Леніна, на скрыжаванні вул. Першамайскай і праспекта Міру (дом № 39). Помнік архітэктуры канца 1930-х гг.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Па генеральным плане ў сувязі з рашэннем аб пераносе сталіцы БССР з Мінска ў Магілёў у 1938 г. адміністрацыйна-грамадскім цэнтрам горада павінна была стаць плошча імя Леніна, размешчаная на перасячэнні асноўных дыяметраў — вул. Першамайскай і запраектаванага праспекта Міру[1].
Дом, пабудаваны па праекце архітэктараў В. Батоевай і В. Мураўёва, прызначаўся для пражывання служачых розных камісарыятаў і іх сем’яў і меў палепшаную планіроўку. У часы Вялікай Айчыннай вайны быў пашкоджаны. Адбудаваны ў 1950 г[1].
У 1980 г. у доме праведзены капітальны рамонт. Цяпер будынак выкарыстоўваецца як жылы са шматлікімі крамамі на першым паверсе[1].
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Пабудаваны з цэглы дом размешчаны на заходнім баку пл. Леніна, на скрыжаванні вул. Першамайскай і пр-та Міру. Дом 5-павярховы з 7-павярховым вуглавым аб’ёмам. Вылучаецца манументальнасцю, цэласнасцю аб’ёмна-прасторавай кампазіцыі. Пластыку фасадаў ствараюць глыбокія балконы-лоджыі. У дэкаратыўным вырашэнні фасадаў выкарыстаны плоскія лапаткі, падвоеныя лапаткі і шматлікія лапаткі, што акцэнтуюць вуглы, а таксама рызаліты. Паміж лапаткамі — прамавугольныя аконныя праёмы. Дэкаратыўную ролю выконвае цяга паміж пятым і шостым паверхамі. У аснове планіровачнай структуры — двухкватэрная секцыя з 4- і 5-пакаёвых кватэр[1].
Зноскі
- ↑ а б в г kropki.by — інтэрактыўная мапа Магілёва(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 10 верасня 2022. Праверана 13 студзеня 2022.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дом па Першамайскай вуліцы, 40 (Магілёў)