Дом па Піянерскай вуліцы, 18 (Магілёў)
Славутасць | |
Дом па Піянерскай вуліцы, 18 | |
---|---|
![]() | |
53°53′54″ пн. ш. 30°20′20″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Дата пабудовы | канец XIX ст. |
Статус |
![]() |
![]() |
Дом па Піянерскай вуліцы, 18 — будынак у гістарычным цэнтры Магілёва.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Пабудаваны ў канцы XIX стагоддзя па вул. Малой Садовай. Прыватнаўласніцкі, жылы, даходны дом. У 1920-х гг. нацыяналізаваны, узяты на ўлік Гарадскім жыллёвым камітэтам і перададзены пад камунальнае жытло[1].
Будынак быў пашкоджаны падчас Вялікай Айчыннай вайны. У канцы 1940-х гг. падчас аднаўленчых работ былі атынкаваныя фасады. У далейшым дом належаў Гаржылкамунгасу і выкарыстоўваўся як камунальнае жытло (з частковымі камунальнымі выгодамі). У другой палове 1980-х гг. пасля адсялення жыхароў быў праведзены капітальны рамонт[1].
Праводзіліся таксама археалагічныя даследаванні, у тым ліку прылеглай тэрыторыі. З 1996 г. у будынку размяшчаўся Магілёўскі рэгіянальны цэнтр занятасці насельніцтва. У 1998 г. была зроблена цагляная чатырохпавярховая прыбудова з боку вул. Піянерскай. З 2014 г. там месціцца ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага гарвыканкама[1].
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/f/f6/%D0%9C%D0%B0%D0%B3%D1%96%D0%BB%D1%91%D1%9E._%D0%94%D0%B2%D0%BE%D1%80_%D0%A6%D1%8D%D0%BD%D1%82%D1%80%D0%B0_%D0%B7%D0%B0%D0%BD%D1%8F%D1%82%D0%B0%D1%81%D1%86%D1%96_%2802%29.jpg/220px-%D0%9C%D0%B0%D0%B3%D1%96%D0%BB%D1%91%D1%9E._%D0%94%D0%B2%D0%BE%D1%80_%D0%A6%D1%8D%D0%BD%D1%82%D1%80%D0%B0_%D0%B7%D0%B0%D0%BD%D1%8F%D1%82%D0%B0%D1%81%D1%86%D1%96_%2802%29.jpg)
Помнік архітэктуры ў стылі эклектызму. Двухпавярховы мураваны сіметрычны будынак, прамавугольны ў плане. Галоўным фасадам арыентаваны на чырвоную лінію вул. Піянерскай. Гладкія, атынкаваныя сцены прарэзаны прамавугольнымі лучковымі аконнымі праёмамі з дугападобнымі сандрыкамі, на першым паверсе вокны з замковым каменем. Вокны другога паверха дэкарыраваны падаконнымі нішамі. На другім паверсе — прафіляваны гзымс. Унутраная планіроўка першапачаткова калідорнага тыпу. Сучасная планіроўка зменена. Дах двухсхільны[1].
Зноскі
- ↑ а б в г kropki.by — інтэрактыўная мапа Магілёва(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 10 верасня 2022. Праверана 22 верасня 2022.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дом па Піянерскай вуліцы, 18 (Магілёў)