Даходны дом
Jump to navigation
Jump to search
Дахо́дны дом — гарадскі шматкватэрны дом, прызначаны для здачы кватэр у наём. У Еўропе з'явіліся ў 1830—40-я гады, у пачатку XX стагоддзя — адзін з асноўных тыпаў жылля гараджан. На Беларусі існавалі з 1870-х да ўсталявання савецкай улады. У пачатку XX ст. будаваліся 3—5 павярховыя даходныя дамы секцыйнага (найбольш пашыраныя), калідорнага, галерэйнага і мяшанага тыпаў. На 1-м паверсе даходных дамоў былі гандлёвыя ўстановы. Іх архітэктура часцей мела эклектычны характар[1].
Зноскі
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6: Дадаізм — Застава. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6), ISBN 985-11-0035-8. С.70
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Даходны дом