Дом па завулку Мігая, 7 (Магілёў)

Славутасць
Дом па завулку Мігая, 7
Магілёў. Цагляны асабняк на Мігая (01).jpg
53°54′03″ пн. ш. 30°20′15″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Дата пабудовы 1913 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 512Е000001шыфр 512Е000001
Commons-logo.svg 7 Дом па завулку Мігая на Вікісховішчы

Дом па завулку Мігая, 7 — будынак у гістарычным цэнтры Магілёва.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пабудаваны ў 1913 годзе як прыватнаўласніцкі асабняк. Паводле адной версіі належаў мясцоваму адвакату, паводле іншай — урачу, якія мелі тут кабінеты для прыёму. Пасля нацыяналізацыі будынак выкарыстоўваўся пад розныя адміністрацыйна-гаспадарчыя і культурныя патрэбы. У 1976 годзе ў ім размясцілася Магілёўская дзіцячая школа мастацтваў № 7[1].

У 2011 годзе ў будынку быў праведзены капітальны рамонт, былі абноўлены ўсе навучальныя класы, інжынерна-каналізацыйная інфраструктура, драўляны каркас вонкавай лесвіцы замянілі на металічны. У лютым 2020 года пачаўся другі этап рамонту будынка, быў адрамантаваны дах, абноўлена ляпніна, для адліўкі якой была зроблена спецыяльная форма з узорам першапачатковага выгляду дэкору, была заменена разбураная цэгла ў сценах[1].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]