Асабняк

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Былы асабняк «Паляўнічы домік» у Гомелі ўлетку.
Асабняк у Ньюпарце (ЗША).

Асабняк — добраўпарадкаваны гарадскі або загарадны асобна стаячы прыватны жылы дом, часта вялікі і багата дэкарыраваны, часам палацавага тыпу. У межах сядзібы часта называўся гасподай.

Асабнякі пашырыліся ў XVIII—XIX ст. у краінах Заходняй і Усходняй Еўропы. На Беларусі паводле архітэктурна-планіровачнай структуры блізкія да сядзібных дамоў. Вызначаліся лаканізмам у вырашэнні планаў і фасадаў. Паводле планіровачнай кампазіцыі — пераважна 6-часткавыя з вылучанай у цэнтры залай і анфіладай меншых памяшканняў. У асабняках 1-й паловы XIX ст. з’явілася калідорная сістэма. Фасады аздаблялі 4-калонным порцікам. Выкарыстанне цэглы і дрэва ў будаўніцтве асабнякоў абумовіла спалучэнне стылявых дэталяў класічнай архітэктуры з элементамі народнага дойлідства.

Асабнякі адыгрывалі важную ролю ў гарадскім асяроддзі і стваралі архітэктурныя акцэнты забудовы. Сучасныя будаўнічыя матэрыялы і канструкцыі значна ўзбагацілі архітэктуру асабнякоў новымі выразнымі сродкамі і прыёмамі. У прыгарадзе і сельскай мясцовасці па індывідуальных праектах будуюцца добраўпарадкаваныя катэджы.

У адрозненне ад загараднай вілы, асабняк разлічаны на сталае пражыванне. Загарадны асабняк з прылеглымі зямельнымі ўгоддзямі называецца сядзібай.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн., 1996. — 480 с.: іл. ISBN 985-11-0061-7 (т. 2), ISBN 985-11-0035-8