Доўгае (возера, Мёрскі раён)
Выгляд
| Доўгае | |
|---|---|
| Морфаметрыя | |
| Даўжыня | 0,55 км |
| Шырыня | 0,32 км |
| Плошча | 0,15 км² |
| Даўжыня берагавой лініі | 1,4 км |
| Басейн | |
| Плошча вадазбору | 5 км² |
| Упадаюць | канал |
| Выцякаюць | канал |
| Размяшчэнне | |
| Краіна |
|
| Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
|
|
|
До́ўгае — возера ў Мёрскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Бярэжа, у межах ландшафтнага заказніка «Ельня», за 16 км на паўднёвы ўсход ад горада Мёры.
Плошча паверхні возера 0,15 км². Даўжыня 0,55 км, найбольшая шырыня 0,32 км, даўжыня берагавой лініі 1,4 км. Плошча вадазбору 5 км².
Катлавіна рэшткавага тыпу. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі возера забалочаныя.
Каналамі Доўгае злучана з азёрамі Бярэжа і Плоскае.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.2 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 2. — 522 с. — 10 000 экз.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Доўгае возера Архівавана 14 жніўня 2013.
