Плоскае (возера)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Плоскае
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 142,3 м
Даўжыня 1,08 км
Шырыня 0,72 км
Плошча 0,57 км²
Даўжыня берагавой лініі 3,15 км
Найбольшая глыбіня 5,0 м
Сярэдняя глыбіня 3,1 м
Басейн
Плошча вадазбору 3 км²
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Плоскае (Беларусь)
Плоскае
Плоскае
Плоскае (Віцебская вобласць)
Плоскае
Плоскае
Map

Плоскаевозера ў Мёрскім раёне Віцебскай вобласці, за 16 км на паўднёвы ўсход ад горада Мёры, за 5 км на ўсход ад вёскі Белеўцы, у басейне ракі Бярэжа.

Плошча паверхні 0,57 км². Даўжыня 1,08 км, найбольшая шырыня 0,72 км. Найбольшая глыбіня 5,0 м, сярэдняя — 3,1 м. Аб’ём вады ў возеры 1,77 млн м³. Даўжыня берагавой лініі 3,15 км. Плошча вадазбору 3 км².

Возера знаходзіцца ў межах ландшафтнага заказніка «Ельня» (створаны ў 1968 годзе). Катлавіна рэшткавага тыпу. Берагі нізкія, забалочаныя. Злучана канавай з возерам Доўгае.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 4. — С. 225. — 599 с. — 10 000 экз.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 18. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]