Бярэжа (рака)
Выгляд
| Бярэжа | |
|---|---|
| Характарыстыка | |
| Даўжыня |
|
| Басейн | 161 км² |
| Вадацёк | |
| Выток | Бярэжа |
| • Каардынаты | 55°29′53″ пн. ш. 27°45′06″ у. д.HGЯO |
| Вусце | Дзісна |
| • Месцазнаходжанне | за 2 км ад вёскі Германавічы |
| • Вышыня | 139,6[1] м |
| • Каардынаты | 55°24′16″ пн. ш. 27°42′38″ у. д.HGЯO |
| Ухіл ракі | 1,7 м/км |
| Размяшчэнне | |
| Водная сістэма | Дзісна → Заходняя Дзвіна → Балтыйскае мора |
|
|
|
| Краіна | |
| Рэгіён | Віцебская вобласць |
| Раёны | Мёрскі раён, Шаркаўшчынскі раён |
|
|
|
Бярэжа — рака ў Мёрскім і Шаркаўшчынскім раёнах Віцебскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Дзісна (басейн Заходняй Дзвіны).
Даўжыня ракі 15 км. Плошча вадазбору 161 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,7 ‰. Пачынаецца з возера Бярэжа, упадае ў Дзісну за 2 км вышэй па цячэнню ад вёскі Германавічы. Рэчышча на працягу 7,8 км ад вытоку да вёскі Белы Двор каналізаванае. На рацэ плаціны і сажалкі: каля вёсак Наўгароды (плошчай 1,4 га) і Белеўцы (плошчай 9,1 га). У басейне ракі азёры Бярэжа, Доўгае, Плоскае.
Зноскі
- ↑ Ліст карты N-35-8. Выданне 1984 года. Стан мясцовасці на 1982 год. (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 18. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)