Драгобыцкі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Івана Франко
Драгобыцкі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Івана Франко (ДДПУ) | |
---|---|
Міжнародная назва | Drohobytsch Ivan Franko State Pedagogical University |
Заснаваны | 1940 |
Тып | профільны ўніверсітэт |
Рэктар | Скотна Надзея Уладзіміраўна |
Краіна | |
Размяшчэнне | |
Юрыдычны адрас | вул. Івана Франко 24, 82100 Драгобыч, Львоўская вобл., Украіна |
Сайт | dspu.edu.ua |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Драгобыцкі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Івана Франко (укр.: Дрогобицький державний педагогічний університет імені Івана Франка) — украінская вышэйшая навучальная ўстанова педагагічнага профілю.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Раней у памяшканні ўніверсітэта размяшчалася рэальная гімназія імя імператара Франца-Іосіфа, у якой вучыўся Іван Франко. Тут настаўнічалі паэт Пётр Карманскі, грамадскі дзеяч Уладзімір Бірчак, прафесар музыкі Анастазія Агроднік-Жылява, гімназію ўзначальваў Андрэй Алыськевіч, а саму ўстанову ў свой час скончылі: Васіль Стэфанік, Лесь Мартовіч, Стэфан Коваліў, Уладзімір Бірчак, Астап Ніжанкоўскі, Рыгор Коссак, Бруно Шульц, Анджэй Хцюк, Міхаіл Матчак, Васіль Шаўчук, Мікалай Фрыз і інш.
У маі 1940 г. у адпаведнасці з пастановай урада УССР быў створаны Драгобыцкі настаўніцкі інстытут. У гады Другой сусветнай вайны інстытут спыніў сваю дзейнасць, а 19 лістапада 1944 г. — аднавіў сваю працу, абвясціўшы набор на тры факультэты: гістарычны, філалагічны і фізіка-матэматычны. У 1945—1946 гг. інстытутамм быў упершыню праведзены набор на завочнае аддзяленне, у 1947 г. — інстытут упершыню размеркаваў выпускнікоў на працу ў школы. У 1952 г. настаўніцкі інстытут быў рэарганізаваны ў педагагічны, а праз два гады яму было прысвоена імя Івана Франко. У 1960 г. да Драгобыцкага педагагічнага інстытута быў далучаны Львоўскі педагагічны інстытут.
У 1995 г. інстытут быў атэставаны і аднесены да вышэйшых навучальных устаноў III—IV ўзроўню акрэдытацыі. У 1996 г. ВНУ ўвайшла ў Альянс універсітэтаў за дэмакратыю. А ў 1998 г. на базе інстытута быў створаны Драгобыцкі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Івана Франка.
Структура
[правіць | правіць зыходнік]- Інстытут фізікі, матэматыкі, эканомікі і інавацыйных тэхналогій
- Інстытут замежных моў
- Інстытут музычнага мастацтва
- Інстытут фізічнай культуры і здароўя
- Філалагічны факультэт
- Гістарычны факультэт
- Факультэт пачатковай і мастацкай адукацыі
- Біёлага-прыродазнаўчы факультэт
- Факультэт псіхалогіі, педагогікі і сацыяльнай працы
- Цэнтр паслядыпломнай адукацыі і даўніверсітэцкай падрыхтоўкі
Універсітэт сёння
[правіць | правіць зыходнік]Сёння ўніверсітэт мае 4 інстытуты, 5 факультэтаў, цэнтр паслядыпломнай адукацыі і даўніверсітэцкай падрыхтоўкі, 42 кафедры, на якіх працуе 582 выкладчыкаў, з якіх дактароў навук — 63 (у тым ліку прафесараў — 54), 337 кандыдатаў навук (дацэнтаў — 250). Прафесію педагога атрымліваюць больш за 5 тыс. студэнтаў. Універсітэт рыхтуе настаўнікаў з больш чым па 50 спецыяльнасцям і спецыялізацыям.