Іван Якаўлевіч Франко

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Іван Франко)
Jump to navigation Jump to search
Іван Якаўлевіч Франко
укр.: Іван Якович Франко
Ivan Franko (1898).png
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння:

27 жніўня 1856(1856-08-27)[1][2]

Месца нараджэння:

Нагуевічы[d], Каралеўства Галіцыі і Ладамерыі, Аўстрыйская імперыя[3]

Дата смерці:

28 мая 1916(1916-05-28)[1][2] (59 гадоў)

Месца смерці:

Львоў, Галіцыйскае генерал-губернатарства[d], Расійская імперыя[4]

Пахаванне:

Лычакаўскія могілкі[d]

Грамадзянства:

Flag of the Habsburg Monarchy.svg Аўстрыйская імперыя
Flag of Austria-Hungary (1869-1918).svg Аўстра-Венгрыя[5]

Жонка:

Вольга Фёдараўна Франко[d]

Дзеці:

Пётр Іванавіч Франко[d], Ганна Іванаўна Ключко[d] і Тарас Іванавіч Франко[d]

Альма-матар:

Львоўскі нацыянальны ўніверсітэт імя Івана Франко
Чарнавіцкі нацыянальны ўніверсітэт імя Юрыя Фядзьковіча[d]
Венскі ўніверсітэт

Месца працы:

Венскі ўніверсітэт

Літаратурная дзейнасць
Род дзейнасці:

журналіст, паэт, гісторык культуры, пісьменнік, драматург, перакладчык, эканаміст, літаратурны крытык

Жанр:

верш, аповесць, раман, навэла, апавяданне і п'еса

Мова твораў:

украінская мова, польская мова і нямецкая

Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

Іван Якаўлевіч Франко (укр.: Іван Якович Франко; 27 жніўня 1856, с. Нагуевічы, Драгабыцкі павет, Галіцыя, Аўстрыйская імперыя — 28 мая 1916, Лемберг (Львоў), Аўстра-Венгрыя) — украінскі празаік, паэт], белетрыст, навуковец, публіцыст і дзеяч рэвалюцыйнага сацыялістычнага руху ў Галіцыі (Аўстра-Венгерскай Імперыі).

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Іван Франко, 1910

У 1891 годзе скончыў Чарнавіцкі ўніверсітэт. За ўдзел у рэвалюцыйна-дэмакратычным руху ў 1877, 1880 і 1890 гадах быў зняволены.

Доктар філасофіі (1893). Ганаровы доктар рускай славеснасці (1906).

У 1915 годзе быў вылучаны на атрыманне Нобелеўскай прэміі па літаратуры, але заўчасная смерць пісьменніка перашкодзіла гэтаму.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Друкаваўся з 1874 года. У зборніках паэзіі «Мой Ізмарагд» (1898), «3 дзён журбы» (1900) філасофскі роздум пра дабро і зло, дружбу і адданасць, грамадскае і асабістае. Цыкл твораў «Завялае лісце» (1896) узбагаціў сусветную лірыку кахання. Аўтар зборнікаў лірыкі «3 вяршынь і нізін» (1887), «Semper tino» (1906), паэм «Смерць Каіна» (1889), «Бедны Генрых» (1891), «Істар», «Паэма пра белую кашулю» (абедзве 1899), «Іван Вішанскі» (1900), «Майсей» (1905), аповесцей «Boa constrictor» (1878), «Барыслаў смяецца» (1881—82), «Лель і Палель» (1887), «Стаўпы грамадства» (1894—95); гістарычнай аповесці «Захар Беркут» (1883).

Яго драматычныя творы вылучаюцца майстэрствам дыялогу, дынамічнасцю сюжэта, глыбінёю драматычных канфліктаў: драма «Скрадзенае шчасце» (1894), камедыя «Рабіна» (1886) і інш. Пісаў казкі, фельетоны, літаратурна-крытычныя артыкулы. Цікавіўся гісторыяй, культурай і літаратурай . Аўтар «Нарысу гісторыі ўкраінска-рускай літаратуры да 1890 г.» (1910). Даследаваў украінскі фальклор

На беларускую мову яго асобныя творы пераклалі А. Астрэйка, М. Аўрамчык, Н. Гілевіч, Ф. Грышкевіч, А. Гурыновіч, Х. Жычка, А. Зарыцкі, У. Караткевіч, А. Кудравец, П. Пестрак, В. Рагойша, М. Танк, А. Траяноўскі, А. Ягімовіч.

Ушанаванне памяці[правіць | правіць зыходнік]

У гонар Івана Франко горад Станіславаў перайменаваны ў Івана-Франкоўск, а ў Львоўскай вобласці мястэчка Янаў — у Івана-Франкова. Яго роднае сяло Нагуевічы цяпер называецца Івана-Франкова.

Імя Івана Франко носіць Львоўскі нацыянальны ўніверсітэт.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Зібрання творів. Т. 1—50. Київ, 1976— 86.

Беларускія пераклады[правіць | правіць зыходнік]

  • Апавяданні. Мн.. 1956.
  • Калі звяры яшчэ ўмелі гаварыць. Мн., 1958.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Ivan Franko // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 2,0 2,1 Ivan Franko // SNAC Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Франко Иван Яковлевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 лютага 2017.
  4. Франко Иван Яковлевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  5. http://www.britannica.com/EBchecked/topic/217438/Ivan-Franko