Драшэёз
Драшэёз — глістнае захворванне няпарнакапытных з групы габранематозаў, якое выклікаецца нематодай віду драшэя велікаротая (Draschia megastoma)[1].
Распаўсюджанне
[правіць | правіць зыходнік]Захворванне пашырана ўсюды, на тэрыторыі краін былога СССР пераважна ў паўднёвых раёнах[1]. У Беларусі хварэюць коні[1].
Спосаб заражэння
[правіць | правіць зыходнік]Жывёлы заражаюцца праз корм, інфікаваны лічынкамі нематод[1]. Прамежкавымі гаспадарамі з’яўляюцца мухі. Лічынкі паразіта прымацоўваюцца да ноздраў каня, з якіх са сліной пераходзяць у страўнік і спеюць. Палаваспелыя драшэі паразітуюць пад слізістай абалонкай страўніка, дзе выклікаюць пухлінападобныя ўтварэнні памерамі ад грэцкага арэха да курынага яйца[1]. Хвароба выяўляецца катаральным гастраэнтэрытам, знясіленнем, разрывам страўніка, перытанітам[1]. Конь худнее і становіцца лянівым.
Дыягназ вызначаецца на падставе лабараторных даследаванняў.
Лячэнне і прафілактыка
[правіць | правіць зыходнік]Лячэнне медыкаментознае. Прафілактыкай з’яўляецца дэгельмінтызацыя, барацьба з мухамі, тэрмічнае абясшкоджванне гною[1].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г д е ё Драшэёз // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.. — С. 212—213
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Кыргыз Совет Энциклопедиясы. Башкы редактор Б. О. Орузбаев. -Фрунзе: Кыргыз Совет Энциклопедиясынын башкы редакциясы, 1977. Том 2. В — Иридий. — 672 б.