Дрэвавыя групы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Дрэвавыя групы — згуртаванні дрэвавых раслін у прыродзе або тып дрэвавых пасадак у азеляненні населеных месцаў. Упрыгожваюць многія паркі Беларусі. Па колькасным складзе дрэў вылучаюць групы малыя (3-5 раслін), сярэднія (7-15) і вялікія (больш за 15).

Памеры дрэвавых груп у дыяметры звычайна не перавышаюць іх максімальный вышыні. Па размяшчэнні раслін дрэвавыя групы бываюць рэгулярныя (правільнай геаметрычнай формы) і ландшафтныя (адвольнай формы); па складзе дрэў — чыстыя (лісцевыя, хвойныя і інш.) і мяшаныя (лісцева-хвойныя, з розных лісцевых парод і інш.); паводле фактуры — ажурныя і шчыльныя. У дрэвавых групах высокія расліны размяшчаюцца за нізкімі, больш цёмныя за светлымі, менш квітучыя за пышна квітучымі раслінамі пярэдняга плана. Ніжнюю частку груп часта дэкарыруюць кустамі. Адлегласць паміж дрэвамі ў групавых пасадках залежыць ад велічыні групы, пароднага складу, хуткасці росту раслін і іх святлалюбнасці.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]