Дублінскі ўніверсітэт
Выгляд
(Пасля перасылкі з Дублінскі універсітэт)
| Дублінскі ўніверсітэт | |
|---|---|
| University of Dublin | |
| | |
| | |
| | |
| Арыгінальная назва | University of Dublin |
| Заснаваны | 1592 |
| Прэзідэнт | Mary Robinson |
| Студэнты | 15 500 |
| Краіна | |
| Размяшчэнне | |
| Юрыдычны адрас | Дублін |
| Сайт | tcd.ie |
Дублінскі ўніверсітэт (англ.: University of Dublin) — адзін з чатырох універсітэтаў Дубліна, найстарэйшы ў Ірландыі.
У цяперашні час ва ўніверсітэце запісаны каля 15 500 студэнтаў.
Універсітэт быў заснаваны ў 1592 годзе англійскай каралевай Елізаветай І пад назвай The College of the Holy and Undivided Trinity of Queen Elizabeth near Dublin.
У адрозненне ад універсітэтаў Оксфарда і Кембрыджа з мноствам каледжаў, па прыкладу якіх быў створаны ўніверсітэт, у Дубліне існуе толькі адзін каледж — Трыніці-каледж. Таму на практыцы паняцці «Trinity College, Dublin» і «University of Dublin» выкарыстоўваюцца як сінонімы.