Олівер Голдсміт
| Олівер Голдсміт | |
|---|---|
| Oliver Goldsmith | |
| | |
| Асабістыя звесткі | |
| Дата нараджэння | 10 лістапада 1728[1][2][…] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 4 красавіка 1774[1][2][…] (45 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Пахаванне | |
| Грамадзянства |
|
| Альма-матар | |
| Прафесійная дзейнасць | |
| Род дзейнасці | урач, урач-пісьменнік, паэт, драматург, літаратурны крытык, раманіст, пісьменнік, эсэіст, polygraph, драматург, тэатральны прадзюсар |
| Кірунак | сентыменталізм |
| Мова твораў | англійскі |
| Подпіс |
|
Олівер ГОЛДСМІТ (Oliver Goldsmith; 10 лістапада 1730, Кілкені-Уэст, графства Уэстміт, Ірландыя — 4 красавіка 1774) — брытанскі пісьменнік, драматург , паэт.
Біяграфічныя звесткі
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Дублінскі ўніверсітэт (1749). Вывучаў медыцыну ва ўніверсітэтах Эдынбурга і Лейдэна (1752—56). Прафесар Каралеўскай акадэміі (з 1770).
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Першы твор — «Даследаванне пра сучасны стан славесных навук у Еўропе» (1759). Вядомасць яму прынёс цыкл сатырычных нарысаў, прысвечаных найважнейшым праблемам духоўнага і палітычнага жыцця Англіі, «Грамадзянін свету, або Пісьмы кітайскага філосафа, які жыве ў Лондане, сваім сябрам на Усходзе» (1760— 61). Новым этапам у англійскай асветніцкай літаратуры стаў напісаны ў рэчышчы сентыменталізму яго раман «Уэйкфілдскі святар» (1766), у якім паказана патрыярхальнае жыццё ў адзінстве з прыродай, непрыняцце эгаізму «вялікага свету». Паэмы «Вандроўнік» (1764) і «Пакінутая вёска» (1770) з дэмакратычнасцю мовы і жанравымі навацыямі прадвызначылі пазнейшыя адкрыцці рамантыкаў. Аўтар камедый «Дабрачок» (1766) і «Ноч памылак» (1773), сатырычнай паэмы «Адплата» (1774), літаратурна-крытычных трактатаў.
Зноскі
- 1 2 3 Краткая литературная энциклопедия — М.: Советская энциклопедия, 1962.
- 1 2 Identifiants et Référentiels — ABES, 2011. Праверана 17 верасня 2018.
- ↑ Babelio — 2007. Праверана 17 верасня 2018.
- ↑ Голдсмит Оливер // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Find a Grave — 1996. Праверана 17 верасня 2018.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Саркісава Н. Голдсміт // БЭ ў 18 т. Т. 5. Мн., 1997.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 10 лістапада
- Нарадзіліся ў 1728 годзе
- Нарадзіліся ў Конахце
- Памерлі 4 красавіка
- Памерлі ў 1774 годзе
- Памерлі ў Лондане
- Пахаваныя ў Англіі
- Выпускнікі Эдынбургскага ўніверсітэта
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Нарадзіліся ў 1730 годзе
- Драматургі паводле алфавіта
- Драматургі XVIII стагоддзя
- Драматургі Вялікабрытаніі
- Паэты Вялікабрытаніі
- Пісьменнікі Вялікабрытаніі
- Пісьменнікі Ірландыі
- Англамоўныя пісьменнікі
- Англамоўныя паэты
- Эсэісты Ірландыі
- Пісьменнікі-ўрачы