Дуб пухнаты

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Дуб пушысты)
Jump to navigation Jump to search
Дуб пухнаты
Quercus pubescens Tuscany.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Quercus pubescens Willd, nom. cons.

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  39471
EOL  1151340
GRIN  t:30735
IPNI  326376-2
TPL  kew-174591

Дуб пухнаты (Quércus pubéscens) — від дрэў з роду Дуб сямейства Букавыя (Fagaceae).

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Quercus pubescens — Тулузскі музеум
Лісце дубу пухнатага

Невысокае дрэва (да 12-18 метраў[3]) з шырокай кронай, часам нават куст. Ствол часта звілісты. Маладыя парасткі моцна апушаныя.

Лісце 5-10 см даўжынёй, вельмі зменлівае па форме і велічыні, з 4-8 парамі тупых або завостраных лопасцяў, зверху цёмна-зялёнае, голае, знізу шэра-зялёнае, апушанае.

Лускавінкі плюскі, якая атуляе жолуд, таксама пухнатыя.

Арэал і экалогія[правіць | правіць зыходнік]

Арэал віду — паўднёвы Крым, паўночная частка Закаўказзя, Паўднёвая Еўропа і Малая Азія. Расце ў запаведніках Крыма. Утварае ксерафітныя рэдкалессі на пародах, якія змяшчаюць вапну. Вельмі святлалюбны ксерафіт[4]. Расце ў лясах ніжняга пояса на паўднёвых схілах гор, падымаючыся на вышыню да 400 метраў над узроўнем мора. Дае высокакаларыйнае паліва. Сеянцы дуба пухнатага выкарыстоўваюцца як прышчэпа для няўстойлівых да марозу і засухі відаў дуба.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Дуб пушистый — Quercus pubescens Willd. на megabook.ru
  4. Энциклопедия декоративных садовых растений. Архівавана з першакрыніцы 13 студзеня 2013.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]