Думны чын

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Думныя чыны (думныя людзі, думцы) — у Рускай дзяржаве ў канцы XV—XVII стст. службовыя асобы — баяры, акольнічыя, думные дваране і думныя дзякі, якія мелі права ўдзельнічаць у паседжаннях Баярскай думы і ў працы думскіх камісій. Думскія чыны займалі вышэйшыя прыдворныя пасады (канюшага, дварэцкіх, пасцельнічых, скарбнікаў), удзельнічалі ў кіраванні дзяржавай, дыпламатычных перамовах, разбіралі месніцкія спрэчкі. Частка з іх уваходзіла ў Блізкую думу цара.