Канюшы
Канюшы — прыдворны чын (пасада) у сярэднявечных манархіях, які прадугледжвае загадванне конямі і стайнямі манарха: напрыклад, лорд-канстэбль у Англіі, канетабль у Францыі.
У Польшчы і Вялікім Княстве Літоўскім[правіць | правіць зыходнік]
У Польшчы вядомы з XI ст., у ВКЛ — з XV ст. Павінен быў наглядаць за вялікакняжацкімі табунамі і стайнямі, хоць фактычна гэтыя абавязкі выконваў падканюшы. У XVI ст. пры вялікім князю называўся канюшы дворны, у паветах — канюшы земскі. З XVII ст. пасада вялікага канюшага (канюшы ВКЛ) — дыгнітарская, гэта значыць прыдворная.
У Расіі[правіць | правіць зыходнік]
У Рускай дзяржаве чын канюшага, ці ледзь не самы прэстыжны пры двары, існаваў з XV да пачатку XVII стагоддзя. Вядзе сваё паходжанне ад княжаскага цівуна XI—XII стст. З канца XV стагоддзя канюшы — начальнік Канюшневага загаду[1].
Зноскі
- ↑ Г. П. Успенский «Опыт повествования о древностях Русских». Харьков, 1818. Стр. 280.