Дунантуль

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дунантуль

Ду́нантуль (венг.: Dunántúl) — раўніна ў Венгрыі, частка Сярэднедунайскай раўніны, па правабярэжжы р. Дунай.

Рэльеф узгорысты, рассечаны, з асобнымі невысокімі кражамі (масівы Бакана, Вертэш, Мечэк і інш.)[1]. Пераважныя вышыні 150—200 м, на захадзе — узвышшы да 338 м. Складзена пераважна пескавікамі і глінамі, месцамі перакрытымі лёсамі.

Ралля, сады, вінаграднікі.

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — С. 72. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).