Душан Бакіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Душан Бакіч
Нарадзіўся 23 лютага 1999(1999-02-23)[1] (24 гады)
Грамадзянства  Чарнагорыя
Рост 190 см
Вага 77 кг[1]
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Дынама (Мінск)
Нумар 9
Клубная кар’ера[* 1]
2017—2019 Чарнагорыя Будучнаст (Падгорыца) 35 (2)
2020 Беларусь Энергетык-БДУ (Мінск) 24 (8)
2021— Беларусь Дынама (Мінск) 26 (8)
2021   Эстонія Легіён (Талін) 13 (3)
Нацыянальная зборная[* 2]
2019—2020 Чарнагорыя Чарнагорыя (да 21) 4 (0)
2022— Чарнагорыя Чарнагорыя 2 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 27 лістапада 2022.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 27 лістапада 2022

Душан Бакіч (нар. 23 лютага 1999, Падгорыца, Чарнагорыя) — чарнагорскі футбаліст, нападнік беларускага клуба «Дынама» з Мінска і нацыянальнай зборнай Чарнагорыі.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

У Падгорыцы пачаў займацца футболам у школе футбольнага клуба «Будучнаст», першы трэнер — Васка Дулавіч. Ва ўзросце 17 гадоў падпісаў прафесійны кантракт з гэтай камандай, дэбютаваў за галоўную каманду ў 2018 годзе.

У складзе «Будучнасці» двойчы стаў срэбраным прызёрам чэмпіянату Чарнагорыі (сезоны 2017/2018 і 2018/2019). У 2019 годзе стаў пераможцам Кубка Чарнагорыі. Выступаў у кваліфікацыйным раўндзе Лігі Еўропы УЕФА. За каманду згуляў у 43 матчах і набраў 4 выніковыя балы (3+1).

Са студзеня 2020 года трэніраваўся з беларускім клубам «Энергетык-БДУ» і ў лютым падпісаў з ім кантракт[2]. У складзе «студэнтаў» згуляў у 26 матчах, у якіх набраў 16 выніковых балаў (11+5), стаўшы найлепшым бамбардзірам каманды ў сезоне.

У студзені 2021 года перайшоў у мінскае «Дынама»[3][4]. Не замацаваўся ў складзе дынамаўцаў, гуляў за дубль, у асноўнай камандзе згуляў толькі аднойчы ў матчы Кубка Беларусі. У ліпені 2021 года быў аддадзены ў арэнду эстонскаму клубу «Легіён»[5].

У студзені 2022 года пасля вяртання з арэнды стаў трэніравацца з дынамаўцамі[6] і пачаў у складзе каманды сезон, стаў адным з асноўных нападнікаў.

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выступаў за моладзевую зборную Чарнагорыі.

17 лістапада 2022 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Чарнагорыі, выйшаўшы на замену ў другім тайме таварыскага матча са Славакіяй (2:2).

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі