Зборная Славакіі па футболе
| Канфедэрацыя | УЕФА (Еўропа) | ||
|---|---|---|---|
| Федэрацыя | Славацкі футбольны саюз | ||
| Галоўны трэнер | Франчэска Кальцона | ||
| Капітан | Мілан Шкрыніяр | ||
| Найбольшая колькасць гульняў | Марак Гамшык (135) | ||
| Найлепшы бамбардзір | Марак Гамшык (26) | ||
| Хатні стадыён | Цегельнэ поле | ||
| Код ФІФА | SVK | ||
|
|
|||
| Рэйтынг ФІФА | |||
| Дзеючы | 28 ▼4 (23 лістапада 2017)[1] | ||
| Найвышэйшы | 14 (жнівень 2015) | ||
| Найніжэйшы | 150 (снежань 1993) | ||
| Першая гульня | |||
|
(Браціслава, Славакія; 27 жніўня 1939) (Дубай, ААЭ; 2 лютага 1994) |
|||
| Самая буйная перамога | |||
|
(Браціслава, Славакія; 8 верасня 2004) (Дубніца-над-Вагам, Славакія; 13 кастрычніка 2007) (Браціслава, Славакія; 6 чэрвеня 2009) |
|||
| Самае буйное паражэнне | |||
|
(Мендоса, Аргенціна; 22 чэрвеня 1995) |
|||
| Чэмпіянат свету | |||
| Колькасць удзелаў | 1 (Упершыню 2010) | ||
| Найлепшы вынік | 1/8 фіналу (2010) | ||
| Чэмпіянат Еўропы | |||
| Колькасць удзелаў | 2 (Упершыню 2016) | ||
| Найлепшы вынік | 1/8 фіналу (2016) | ||
Збо́рная Слава́кіі па футбо́ле (славацк.: Slovenské národné futbalové mužstvo) прадстаўляе Славацкую Рэспубліку на міжнародных футбольных турнірах і ў таварыскіх матчах. Узнікла ў 1993 пасля распаду Чэхаславакіі. Сталы ўдзельнік усіх адборачных турніраў да чэмпіянатаў свету і Еўропы. Упершыню прабілася ў фінальную стадыю чэмпіянату свету 2010, дзе на групавой стадыі заняла другое месца, а ў плей-оф саступіла зборнай Нідэрландаў 1:2. Славакія таксама была блізкая і да выхаду ў фінальную частку чэмпіянату свету 2006, калі заняла другое месца ў групе і атрымала права на стыкавыя матчы супраць Іспаніі, аднак не здолела прабіцца на турнір.
Найбольш прынцыповым для зборнай Славакіі з’яўляецца саперніцтва са зборнай Чэхіі. У адборачным турніры да чэмпіянату свету 2010 славакі здолелі абыграць чэхаў у Празе (2:1), а ў Браціславе згулялі ўнічыю (2:2), хоць двойчы вялі ў ліку.
Зноскі
- ↑ Men's Ranking — FIFA, 2017. Праверана 25 лістапада 2017.