Перайсці да зместу

Дх’яна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Статуя Буды ў стане дх’яна, Індыя

Дх’я́на (санскр.: ध्यान, літаральна «рух розуму») — медытатыўныя практыкі ў індуізме, будызме і джайнізме.

Дх’яна як асобная рэлігійная форма шанавання ўзнікла ў старажытнай Індыі, узгадваецца ва Упанішадах і Махабхараце.

У будызме дх’яна разглядаецца як вышэйшы стан розуму, калі той цалкам паглынуты канкрэтным аб'ектам засяроджвання і больш не заняты сферай пачуццяў. У дзэн-будызме (само слова «дзэн» паходзиць ад дх’яна) медытатыўны вопыт тлумачыцца як перажыванне абуджэння, а таму мае вызначальную ролю ў дасягненні нірваны.

У індуізме дх’яна лічыцца адным з вышэйшых станаў ёгі. Для яго дасягнення ёг першапачаткова абавязаны адчуць аднанакіраваную ўвагу дхарана. Пасля дх’яна можа быць дасягнуты найвышэйшы стан самадхі — пакіданне матэрыяльнага свету і далучэння да вечнага.

Дх’яна вызначаецца наяўнасцю болей за 300 розных прыёмаў, якія да таго ж могуць сумяшчацца. У іх лік уваходзяць паўтарэнне мантраў, кіраванне дыханнем, канцэнтрацыя на «энергетычных цэнтрах» цела і г. д. У нашы дні практыкі дх’яна шырока распаўсюджаны ў розных краінах, прычым не абавязкова ў рэлігійных мэтах. Часцяком імі карыстаюцца для рэлаксацыі або аздараўлення.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]