Дыльмун
Дыльмун (шумер.: 𒉌𒌇𒆠, ni.tukki = DILMUNki) — востраў у Персідскім заліве, узгаданы ў старажытнай месапатамскай міфалогіі і гістарычных дакументах. Шумеры атаесамлялі яго з зямлёй, дзе нараджаецца жыццё.
Існуюць розныя навуковыя меркаванні аб лакалізацыі старажытнага Дыльмуна. З канца XIX ст. выказвалася думка, што Дыльмунам трэба лічыць востраў Бахрэйн. У нашы дні афіцыйныя ўлады Бахрэйна называюць Дыльмунам рэшткі старажытнай цывілізацыі канца 4 — сярэдзіны 1 тысячагоддзяў да н. э., адкрытай археолагамі. Рэшткі старажытнага горада Калат-аль-Бахрэйн, унесеныя ў спіс Сусветнай спадчыны, у дакументах ЮНЕСКА таксама названы сталіцай Дыльмуна.
Дыльмунам або часткай Дыльмуна мог быць востраў Файлака ў Кувейце. Падчас раскопак у 1958 — 1963 гг. дацкія археолагі выявілі на ім камень з выбітым імям бога Анзака, якога шумеры лічылі вярхоўным бажаством дыльмунцаў. Аднак вядома, што гэтага бога таксама шанавалі ў Эламе, так што камень маглі пакінуць выхадцы з гэтай краіны.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Kramer, S. N. The Sumerians: Their History, Culture, and Character. / Samuel Noah Kramer. - Chicago, London: University of Chicago Press, 1992 ISBN 0-226-45238-7
- Crawford, H. E. Dilmun and Its Gulf Neighbours. / Harriet E. W. Crawford. - Cambridge: Cambridge University Press, 1998. ISBN 0521586798