Шумерская мова
Шумерская мова | |
Саманазва: |
eme-gi7(r) |
---|---|
Краіны: | |
Рэгіёны: |
Паўднёвае Двурэчча |
Вымерла: |
да пачатку 2 тысячагоддзя да н.э. як гутарковая, заставалася класічнай мовай да пачатку н.э. |
Класіфікацыя | |
Катэгорыя: | |
Пісьменнасць: | |
Моўныя коды | |
ISO 639-2: |
sux |
ISO 639-3: |
sux |
Гл. таксама: Праект:Лінгвістыка |

Шуме́рская мо́ва — мова старажытных шумераў, на якой размаўлялі ў Паўднёвым Міжрэччы ў IV—III тысячагоддзях да н.э. Каля 2000 г. да н.э. шумерская мова была выцеснена акадскай мовай з гутарковай гаворкі, але працягвала выкарыстоўвацца ў якасці мовы рэлігіі, адміністрацыі і навучання аж да пачатку нашай эры[1]. Запісваўся клінапісам, які шумеры і вынайшлі. Прадстаўлена ў першую чаргу рэлігійнай, гаспадарчай і юрыдычнай літаратурай. Была адкрыта і расшыфравана ў XIX стагоддзі. Генетычныя сувязі не ўстаноўлены[2].
Рэканструкцыя фанетыкі ўскладняецца асаблівасцямі клінапіснай графікі. З'яўляецца аглютынатыўнай і эргатыўнай мовай. Дзеяслоў мае мноства прэфіксаў ладу і арыентацыі ў прасторы, але не мае катэгорыі часу. Звычайны парадак слоў — SOV (дзейнік — дапаўненне — выказнік)[2].
Зноскі
- ↑ Канева И. Т. Шумерский язык — СПб.: Петербургское Востоковедение, 2006. — С. 6—7. — ISBN 5-85803-302-8.
- ↑ 2,0 2,1 Дьяконов И. М. Шумерский язык // Лингвистический энциклопедический словарь.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Канева И. Т. Шумерский язык. — СПб.: Петербургское Востоковедение, 2006. — ISBN 5-85803-302-8
- Канева И. Т., Козлова Н. В., Визирова Е. Ю. Шумерский язык / Языки мира. Древние реликтовые языки Передней Азии. — М.: Academia, 2010. — ISBN 978-5-87444-346-7
- Edzard D. O. Summerian Grammar. — Leiden-Boston: Brill, 2003. — ISBN 90-04-12608-2
- Hayes J. L. A Manual of Sumerian Grammar and Texts. — Malibu: Undena Publications, 1990.
- Thomsen M.-L. The Sumerian Language. — Copenhagen: Akademisk Forlag, 1984. — ISBN 87-500-3654-8
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- The Cuneiform Digital Library Initiative (CDLI) (англ.) . University of California and Max Planck Institute for the History of Science, Berlin (2004—2006). — Корпус шумерскіх і акадскіх клінапісных тэкстаў. Архівавана з першакрыніцы 20 студзеня 2013. Праверана 9 студзеня 2013.
- The Pennsylvania Sumerian Dictionary (англ.) . Babylonian Section of the University of Pennsylvania Museum of Anthropology and Archaeology (26 чэрвеня 2006). — Пенсільванскі слоўнік шумерскай мовы. Архівавана з першакрыніцы 20 студзеня 2013. Праверана 9 студзеня 2013.
- The Electronic Text Corpus of Sumerian Literature (англ.) . Faculty of Oriental Studies, University of Oxford (2006-10-24 updated). — Электронны корпус шумерскай літаратуры. Архівавана з першакрыніцы 20 студзеня 2013. Праверана 9 студзеня 2013.
- Sumerian Lexicon - Electronic Search
|