Вялікія Камніны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сцяг Вялікіх Комнінаў

Шаблон:Тэмы/Імператары трапезундскія Шаблон:Вызнч: галіна візантыйскага арыстакратычнага роду Шаблон:Вызн2, дынастыя імператараў Трапезундскай імперыі (1204–1461), яка ўтварылася пасля распаду Візантыйскай імперыі ў 1204 годзе.

Дынастыя заснаваная Аляксеем I Вялікім Комнінам. Вялікія Комніны былі нашчадкамі трэцяга сына Аляксея I Комніна севастакратара Ісака, знаходзіліся ў блізкім сваяцтве з грузінскай царскай дынастыяй Баграцідаў. Вылучаліся схільнасцю да авантурызму, мецяжам і змовам. Сын Ісака нават прыняў іслам. Амаль усе імператары гэтай дынастыі былі няўдалымі валадарамі, і больш ці менш паслухмяна ішлі палітычнымі ўмовамі, не спрабуючы іх змяніць. Іх асабістыя якасці не былі выразнымі і яркіх гістарычных асоб у гэтай дынастыі не было.

У часы Людовіка XVI капітан французскага войска Дэметрыюс Комнінус сцвярджаў сваё паходжанне ад Нікіфара, аднаго з дзяцей апошняга імператара Давыда, якога быццам пашкадаваў Мухамед. Комнінус атрымаў каралеўскі патэнт (1782), у якім яго прэтэнзіі пацверджваліся, але пазней лічылася, што крытыкі яны не вытрымліваюць. Быццам сапраўдныя дакументы, якімі Комнінус пацверджваў свае прэтэнзіі, выдаваліся ім асобнай кнігай у Амстэрдаме (1784). Нашчадкі Комнінуса былі жывыя яшчэ ў сяр. 19 ст.[1]

Радавод

Мануіл (да 1152 - пасля 1185), аслеплены і зняволены ў 1185; ∞ Русудан Грузінская[2]

  1. Аляксей I Вялікі Комнін (1182 - 1222), 1-ы імператар трапезундскі ад 1205; ∞ Феадора Аксухіна
    1. Іаан I (?-1238), імператар трапезундскі
      1. Іаанік, 4-ы імператар трапезундскім (магчыма, з 1238), зняволены ў манастыры
    2. Мануіл І (1218 - 1263), імператар трапезундскі
      1. Андронік II (1236 - 1266), імператар трапезундскі ад 1263
      2. Георгій, імператар трапезундскі 1266-1280, пасля скінуты
      3. Іаан II (1262/1263-1297), ж. – 1282 Еўдакія Палеалог (? - 1301/1302)
        1. Аляксей II (1283-1330), імператар трапезундскі ад 1297
          1. Андронік III (?-1332), імператар трапезундскі ад 1330, забіты
            1. Мануіл II (пазазаконны, 1323/1324-1333), імператар трапезундскі у 1332, забіты
          2. Васілій (?-1340), імператар трапезундскі ад 1332, атручаны; ∞1) (з 1335) Ірына Палеалог, імператрыца трапезундская (1340-1341); ∞2) (пазазаконная) Ірына з Трапезунда, маці ягоных дзяцей
            1. Аляксей (1337-каля 1349)
            2. Аляксей III (1338/1339-20 сакавіка 1390, Трапезунд), імператар трапезундскі ад 1349; ∞ (28 верасня 1351, царква св. Яўгена ў Трапезундзе) Феадора Кантакузен (? - да чэрв. 1400)
              1. Васілій (верасень 1358-1377)
              2. Мануіл III (16 лістапада 1364-5 сакавіка 1417), імператар трапезундскі 1390-1416
                1. Аляксей IV (?-1429), імператар трапезундскі ад 1417, забіты; ∞ (з 1395) Феадора Кантакузен (?-1426)
                  1. Іаан IV (?-1460), імператар трапезундскі 1429-1459, плаціў даніну Мехмету II
                    1. Феадора (?-пасля 1478)
                  2. Скантарый (?-1454/1459)
                    1. Аляксей (1454-1463)
                  3. Давыд (?-1 лістапада 1463, Канстанцінопаль), імператар трапезундскі 1459-1461, абезгалоўлены разам з 7 з 9 сваіх дзяцей
                    1. Васілій (?-1 лістапада 1463, Канстанцінопаль), абезгалоўлены
                    2. Мануіл (?-1 лістапада 1463, Канстанцінопаль), абезгалоўлены
                    3. Георгій (?-1 лістапада 1463, Канстанцінопаль), абезгалоўлены
                    4. Анна (1447-пасля 1463)
                    5. NN дачка
                  4. Марыя (?-1439), памерла ад чумы; ∞ Іаан VIII Палеалог (1392-1448), імператар візантыйскі
                  5. Феадора
                  6. Валенса (Еўдакія)
              3. Еўдакія
              4. Марыя
              5. NN дачка
              6. Анна (6 красавіка 1357-пасля 1406); ∞ (чэрвень 1367) Баграт V (?-1393)
              7. Андронік (пазазаконны, 1355-1376), скінуты з вежы
              8. Іаан (пазазаконны)
            3. Марыя (1328-1408)
            4. Феадора
          3. Міхаіл Азахутл, забіты сваім братам Андронікам у 1330
          4. Георгій Ахпуг, забіты сваім братам Андронікам у 1330
          5. Анна Анахутла (?-1342), манашка, імператрыца трапезундская ад 1341, задушаная
          6. Еўдакія
        2. Міхаіл (1285 - пасля 1355), імператар трапезундскі 1344-1349
          1. Іаан III (1321/1322 - 1362), імператар трапезундскі 1342-1344
      4. Феадора (?-пасля 1285), манахіня, трапезундская імператрыца 1284-1285
      5. NN дачка (Феадора?) (? - пасля 1280)
    3. NN дачка ∞ Андронік I Гід, імператар трапезундскі 1222-1235
  2. Давыд (1184 - 1214), валадар іраклейскі і пафлагонскі

Гістарыяграфія

Дынастыя была амаль невядомай у Еўропе да выхаду працы праф. Фальмераера «Гісторыя імперый Трапезунда»; паведамленні Дзю Канжа і Гібана былі моцна памылковымі з-за недахвату крыніц. У аснову працы Фальмераера ляглі знойдзеныя ім у Аенецыі грэчаскія «Хроніка імператарскага палаца ў Трапезундзе» Панарэта (жыў у часы Аляксея III Іаана) і праца Вісарыёна аб Трапезундзе.[1]

Зноскі

  1. а б [W.P.] // Шаблон:Крыніцы/Сміт С.822-824.
  2. дачка Георгія III, цара грузінскага

Шаблон:Літ