Дынастыя Манамахаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Манамахі (грэч.: Μονομάχος — «адзінаборац») — знатны візантыйскі род, з якога паходзілі імператар Канстанцін IX (адзіны імператар гэтай дынастыі на троне), а таксама яго невядомая па імі сваячка — маці кіеўскага князя Уладзіміра Манамаха. Прозвішча перакладаецца з грэчаскай мовы як «адзінаборац»; гэтым тлумачыцца выкарыстанне на фамільных пячатках выявы Георгія Пераможца.

Манамахі валодалі нерухомасцю ў Канстанцінопалі і займалі ў горадзе судзейскія пасады (пратаспафарыі, суддзі іпадрома). Суддзёй быў бацька будучага імператара, Феадосій. Раней XI стагоддзя звесткі пра Манамахаў трапляюцца ў крыніцах вельмі рэдка і ўрыўкамі:

Пры Камнінах род Манамахаў сышоў у цень, аднак у XIII стагоддзі абзавёўся землямі ў Анатоліі і даў яшчэ некалькі значных для візантыйскай гісторыі фігур:

Апошнім з Манамахаў пад 1421 г. згадаюць Георгій Манамах, які кіраваў будаўнічымі справамі ў Салоніках.

Крыніца[правіць | правіць зыходнік]