Нікіфар III Ватаніят
Нікіфар III Ватаніят грэч.: Νικηφόρος Γ' Βοτανειάτης |
||
![]() |
||
Імператар Нікіфар III атрымлівае кнігу пропаведзяў ад Іаана Залатавуста | ||
|
||
---|---|---|
7 студзеня 1078 — 4 красавіка 1081 | ||
Папярэднік: | Міхаіл VII | |
Пераемнік: | Аляксей I | |
Дзейнасць: | ваенны | |
Нараджэнне: | каля 1002 Канстанцінопаль, Візантыя |
|
Смерць: | 10 снежня 1081 Канстанцінопаль, Візантыя |
|
Пахаванне: | Канстанцінопаль | |
Жонка: | Марыя Аланская | |
Нікі́фар III Ватанія́т (грэч.: Νικηφόρος Βοτανειάτης); каля 1002 — 10 снежня 1081) — візантыйскі імператар, які кіраваў з 1078 па 1081 гады. Ён належаў да сям'і, якая сцвярджала, што мае сваё паходжанне ад іншай візантыйскай сям'і Фокаў[1].
Нікіфар Ватаніят, паводле словаў Врыенія Малодшага, быў «адным з мужных мужоў Усходу», стаў імператарам ужо ў вельмі старэчым узросце. У пачатку 1077 года імператар Міхаіл VII зрабіў яго галоўнакамандуючым усходніх войскаў, а ў кастрычніку таго ж года Ватаніят адкрыта абвясціў пра пачатак паўстання, ачолены ім жа, і загадаў збіраць рассеяныя па Азіі войскі. З Фрыгіі ён рушыў у Віфінію, але меў вельмі мала сіл. Толькі пасля таго, як яго адкрыта падтрымаў найважнейшы горад Нікея, мяцеж стаў разрастацца і неўзабаве ахапіў усю Азію. У сталіцы Візантыі, Канстанцінопалі, таксама адбылося абурэнне. Імператар Міхаіл добраахвотна вырашыў пакінуць трон і пастрыгся ў манахі.
Авалодаўшы ўладай, Нікіфар, хоць быў ужо даволі стары, ажаніўся з прыгажуняй імператрыцай Марыяй Аланскай. Ён усяляк стараўся прыцягнуць да сябе прыхільнасць грамадзян і шчодра раздаваў падарункі. Вядома, усё гэта прывяло да таго, што выдаткі сталі далёка перавышаць даходы, і з'явіўся недахоп у грошах.
Зноскі
- ↑ Kazhdan, Alexander, ed. (1991), «Oxford Dictionary of Byzantium», Vol. III, Oxford University Press, page. 1479, ISBN 978-0-19-504652-6
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Вриенний Никифор, «Исторические записки» М. 1997
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Нікіфар III Ватаніят
![]() |
Гэта пачатак артыкула пра манарха, дынастыю або яе прадстаўніка. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |