Дын Бараў
| Дын Бараў | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| англ.: Dean Oliver Barrow | |||||||
| | |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Саід Муса[d] | ||||||
| Пераемнік | Джоні Брысенья[d] | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
2 сакавіка 1951[1][2] (75 гадоў) |
||||||
| Жонка | Кім Сімпліс Бараў[d] | ||||||
| Дзеці | Shyne[d] | ||||||
| Грамадзянства | |||||||
| Веравызнанне | Каталіцкая Царква | ||||||
| Партыя | |||||||
| Адукацыя | |||||||
Дын Олівер Бараў (англ.: Dean Oliver Barrow, нар. 2 сакавіка 1951) — прэм’ер-міністр Беліза з 8 лютага 2008 года па 12 лістапада 2020 года, лідар Аб’яднанай дэмакратычнай партыі Беліза з 1998 года.
Юрыст па адукацыі. Член парламента з 1984 года, у 1984—1989 і 1993—1998 гадах — міністр замежных спраў, віцэ-прэм’ер (з сакавіка 1990 года) і аторней-генерал, у другі перыяд таксама міністр нацыянальнай бяспекі, з 1990 года — намеснік старшыні АДП. Пасля паражэння партыі на выбарах у 1998 годзе змяніў Мануэля Эсківеля на пасадзе лідара партыі. 7 лютага 2008 года АДП атрымала перамогу на выбарах, і на наступны дзень Бараў быў прызначаны прэм’ер-міністрам замест Саіда Мусы. 11 лютага пры фармаванні ўрада стаў таксама міністрам фінансаў. Бараў — першы чарнаскуры прэм’ер-міністр Беліза. Жанаты, чацвёра дзяцей.
Зноскі
- ↑ Dean Oliver Barrow // Brockhaus Enzyklopädie — F.A. Brockhaus, 1796. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Dean O. Barrow // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.