Дырэ-Дауа

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Дырэ-Дауа
амх.: ድሬዳዋ
Сцяг
Сцяг
Краіна
Каардынаты
Заснаваны
1902
Плошча
1558,61 км²
Вышыня цэнтра
1 276 ± 1 м
Насельніцтва
341 834 чалавек (2007)
Шчыльнасць
219,96 чал./км²
Часавы пояс
Афіцыйны сайт
Дырэ-Дауа на карце Эфіопіі
Дырэ-Дауа (Эфіопія)
Дырэ-Дауа
Дырэ-Дауа (Эфіопія)
Дырэ-Дауа

Дырэ-Дауа (амх.: ድሬዳዋ) — горад на ўсходзе Эфіопіі. Адзін іх двух гарадоў краіны (разам з Адыс-Абебай) прыраўняны да ўзроўню рэгіёнаў.

Дырэ-Дауа быў заснаваны ў 1902 годзе ў сувязі з пабудовай эфіопска-джыбуційскай чыгункі. Дырэ-Дауа размешчаны прыкладна за 500 км на ўсход ад Адыс-Абебы, за 150 км ад мяжы з Джыбуці і за 130 км ад мяжы з Самалі, на беразе ракі Дэчату. Вышыня горада над узроўнем мора — 1262 м.

Клімат[правіць | правіць зыходнік]

Клімат горада характарызуецца як трапічны. Сярэдняя гадавая тэмпература складае 24,6 °C. Гадавая норма ападкаў — 637 мм. Самы засушлівы месяц — снежань з нормай 6 мм, а самы дажджлівы — жнівень з нормай 125 мм. Самы цёплы месяц — чэрвень, сярэдняя тэмпература якога складае 27,7 °C, а самы халодны — студзень з сярэдняй тэмпературай 21,2 °C.

Клімат Дырэ-Дауа
Паказчык Сту Лют Сак Кра Май Чэр Ліп Жні Вер Кас Ліс Сне Год
Сярэдні максімум, °C 28,0 28,9 31,0 30,8 32,4 33,7 32,8 32,2 32,3 31,7 29,6 28,2 31,0
Сярэдні мінімум, °C 14,5 16,3 18,3 19,0 20,0 21,7 20,9 20,2 20,4 18,2 15,5 14,6 18,3
Норма ападкаў, мм 21 30 70 101 54 28 92 125 71 23 16 6 637
Крыніца: climate-data.org

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Паводле даных Цэнтральнага статыстычнага агенцтва, на 2007 год насельніцтва Дырэ-Дауа складае 341 834 чалавекі, з іх 171 461 мужчына і 170 461 жанчына. Этнічны склад насельніцтва: арома (45,9 %); самалійцы (24,3 %); амхара (20,17 %); гурагэ (4,55 %); тыграі (1,23 %) і харары (1,04 %). 47,95 % насельніцтва лічаць роднай мовай арома; 19,7 % — амхарскую; 26,46 % — самалійскую; 2,78 % — гурагэ і 1,04 % — харары. 70,8 % насельніцтва вызнаюць іслам; 25,71 % — вернікі эфіопскай праваслаўнай царквы; 2,81 % — пратэстанты і 0,43 % — каталікі[1].

Паводле даных перапісу 1994 года насельніцтва горада налічвала 251 864 чалавека, з іх 127 286 чалавек — мужчыны і 124 578 чалавек — жанчыны. Этнічны склад на той перыяд назіраўся наступны: арома (48 %); амхара (27.7 %); самалійцы (13.9 %); гурагэ (4,5 %); астатнія 5,9 % насельніцтва былі прадстаўнікамі іншых народнасцей. Доля мусульман складала 63,2 %; праваслаўных хрысціян — 34,5 %; пратэстантаў — 1,5 % і каталікоў — 0,7 %; 0,1 % насельніцтва вызнавалі іншыя рэлігіі[2].

Паводле даных Цэнтральнага статыстычнага агенцтва, на 2004 год 90,76 % насельніцтва Дырэ-Дауа маюць доступ да чыстай пітнай вады[3].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]