Дыскрэтнасць
Выгляд
Дыскрэтнасць (ад лац.: discretus — падзелены, перарывісты) — уласцівасць, якую супрацьпастаўляюць бесперапыннасці, перарыўнасць. Дыскрэтнасць — усеагульная ўласцівасць матэрыі, пад дыскрэтнасцю разумеюць:
- Нешта, што змяняецца паміж некалькімі рознымі стабільнымі станамі, напрыклад, механічны гадзіннік, які перасоўвае хвілінную стрэлку дыскрэтна (скачкападобна) на 1/60 частку акружнасці
- Нешта, што складаецца з асобных частак, перарыўнасць, дробнасць. Напрыклад, дыскрэтны спектр, дыскрэтныя мадэлі, дыскрэтныя паведамленні.
Вобласці прымянення
[правіць | правіць зыходнік]Паняцце дыскрэтнасці ўжываецца ў наступных галінах:
- Дыскрэтная матэматыка — дыскрэтным называецца злічальнае мноства, гэтая канцэпцыя таксама важная ў камбінаторыцы і тэорыі імавернасцей.
- Агульная тапалогія — дыскрэтным называецца мноства, якое складаецца толькі з ізаляваных кропак.
- Электратэхніка — дыскрэтны азначае «той, які мае паасобныя электронныя кампаненты», напрыклад, асобныя рэзістары і індуктары. Гэта супрацьпастаўляецца інтэгральным мікрасхемам.
- Тэорыя інфармацыі і апрацоўка сігналаў — дыскрэтны сігнал.
- У музыцы дыскрэтная вышыня гуку — тая, якая мае пастаянную частату, не плаваючая, слізгальная (глісанда і партамента).
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]- Дыскрэтызацыя
- Інтэграл
- Квантаванне
- Вытворная