Перайсці да зместу

Дыялектызм

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Дыялекты́зм — слова або словазлучэнне якога-небудзь дыялекту (гаворкі), ужытае ў літаратурнай мове. У літаратуры дыялектызмы ўжываюцца для стварэння мясцовага каларыту, моўнай характарыстыкі персанажаў. Падчас дыялектызмы абазначаюць рэаліі, назваў якіх няма ў літаратурнай мове. У такім выпадку яны праз творы мастацкай літаратуры трапляюць у літаратурную мову, узбагачаюць, садзейнічаюць яе развіццю. Злоўжыванне дыялектызмамі вядзе да зацямнення сэнсу твора.

Вылучаюць наступныя віды дыялектызмаў[1]:

  • лексічныя (уласналексічныя і этнаграфічныя), якія служаць мясцовай назвай агульнавядомых або мясцовых прадметаў і з’яў;
  • семантычныя, якія адрозніваюцца мясцовым значэннем;
  • фразеалагічныя — мясцовыя выразы ўстойлівага характару;
  • фанетычныя, якія адлюстроўваюць гукавыя асаблівасці мясцовых гаворак;
  • словаўтваральныя, якія вызначаюцца словаўтваральнымі сродкамі мясцовых гаворак;
  • граматычныя, якія маюць мясцовую марфалагічную або сінтаксічную структуру.
  1. Дыялектызм // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — С. 311. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).