Дыярэза

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку

Дыярэ́за (стар.-грэч.: ἡ διαίρεσις — раздзеленасць) — у антычным вершаскладанні замена ў стапе доўгага склада дзвюма кароткімі. У сілаба-танічнай сістэме вершаскладання гэты тэрмін ужываецца для азначэння такой рытмічнай з'явы, калі дзеля захавання вершаванага памеру некалькі парушаецца граматычная форма слова, напрыклад, з'яўляецца лішні складовы галосны (замест зайграў — заіграў, пройгрыш — проігрыш), пачатковае у пасля галоснага не скарачаецца і інш.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]