Дэвід Гарык

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дэвід Гарык
англ.: David Garrick
Ангеліка Каўфман. Партрэт Дэвіда Гарыка, 1764
Ангеліка Каўфман. Партрэт Дэвіда Гарыка, 1764
Дата нараджэння 19 лютага 1717(1717-02-19)
Месца нараджэння
Дата смерці 20 студзеня 1779(1779-01-20) (61 год)
Месца смерці Лондан, Англія
Месца пахавання
Грамадзянства
Жонка Eva Marie Veigel[d]
Адукацыя
Прафесія
акцёр, драматург, дырэктар тэатра
IMDb ID 0308243
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дэвід Гарык (англ.: David Garrick, 19 лютага 1717, Херэфард, Херэфардшыр — 20 студзеня 1779, Лондан) — англійскі акцёр, драматург, дырэктар тэатра Друры-Лейн.

Нашчадак гугенотаў (яго дзед Давід Гарыга збег з Францыі пасля адмены Нанцкага эдыкта). Вучыўся ў Лічфілдскай граматычнай школе ў Сэмюэла Джонсана, які ў 1737 годзе разам з настаўнікам пераехаў у Лондан. Дэбютаваў на сцэне ў 1741 годзе, выканаўшы загалоўную ролю ў «Рычардзе III» Шэкспіра. Стаўшы ў 1747 дырэктарам каралеўскага тэатра Друры Лейн, займаў гэтую пасаду на працягу 30 гадоў.

Сябра Таварыства дылетантаў, створанага з мэтай вывучэння антычнага мастацтва. У сяброўскае кола Гарыка ўваходзілі буйныя інтэлектуалы эпохі: Эдмунд Бёрк, Олівер Голдсміт, Сэмюэл Джонсан, Дэні Дзідро, Джошуа Рэйналдс, Джэймс Босуэл, Жан-Жорж Навер. Па словах Сэмюэла Джонсана, «прафесія зрабіла Гарыка багатым, ён зрабіў прафесію паважанай у грамадстве». Пахаваны ў Вэстмінстэрскім абацтве, у так званым Кутку паэтаў.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Kendall A. David Garrick: A Biography. — New York: St. Martin’s Press, 1985.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]