Дэвід Х’юлет
Выгляд
| Дэвід Х’юлет | |
|---|---|
| | |
| Дата нараджэння | 18 красавіка 1968[1][2] (58 гадоў) |
| Месца нараджэння | |
| Грамадзянства | |
| Жонка | Soo Garay[d] |
| Адукацыя | |
| Прафесія | акцёр, кінаакцёр, тэлеакцёр, сцэнарыст, кінарэжысёр, акцёр агучвання |
| IMDb | ID 0382110 |
| davidhewlett-fr.com (фр.) | |
Дэвід Ен Х’юлет (англ.: David Ian Hewlett; нар. 18 красавіка 1968) — канадскі акцёр, рэжысёр, сцэнарыст брытанскага паходжання[3]. Вядомы па ролі доктара Мерэдыта Родні Мак-Кея ў навукова-фантастычнай франшызе «Зорная брама».
Упершыню Х’юлет стаў вядомы дзякуючы ролі Гранта Янскі ў канадскім серыяле «Гандляры» (1996—2000) і ролі Дэвіда Уорта ў канадскім псіхалагічным фільме жахаў «Куб» (1997). Пазней Х’юлет выканаў ролю другога плана ў фільме «Паўстанне планеты малпаў» (2011), дзе сыграў зласлівага пілота самалёта Дугласа Хансікера. У 2017 годзе Х’юлет сыграў персанажа Флемінга ў фільме Гільерма дэль Тора «Форма вады»[4].
Выбраная фільмаграфія
[правіць | правіць зыходнік]| Год | Беларуская назва | Арыгінальная назва | Роля | |
|---|---|---|---|---|
| ф | Куб | Cube | Дэвід Уорт | |
| ф | Шыфр | Cypher | Вёрджыл Дан | |
| ф | Нішто | Nothing | Дэйв | |
| ф | Хімера | Splice | Барлоў | |
| ф | Паўстанне планеты малпаў | Rise of the Planet of the Apes | Хансікер | |
| ф | Форма вады | The Shape of Water | Флемінг |
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ David Ian Hewlett // L'Encyclopédie canadienne, The Canadian Encyclopedia Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ David Hewlett // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ David Ian Hewlett | The Canadian Encyclopedia. www.thecanadianencyclopedia.ca. Праверана 29 студзеня 2022.
- ↑ See David Hewlett in Guillermo del Toro's the Shape of Water(недаступная спасылка) (21 ліпеня 2017). Архівавана з першакрыніцы 5 верасня 2017. Праверана 16 жніўня 2023.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Дэвід Х’юлет на сайце «Internet Movie Database»