Дэдаларызацыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Дэдаларызацыя — працэс замяшчэння долара ЗША ў міжнацыянальных разліках, які адбываецца ў XXI стагоддзі. Дэдалярызацыя зваротная працэсу даларызацыі, які адбываўся на працягу XX стагоддзя (да долара ЗША асноўнай сусветнай рэзервовай валютай быў фунт стэрлінгаў, змена лідарства заняла каля 50 гадоў — з Першай сусветнай вайны да другой паловы 1960-х гадоў).

Так, у сакавіку 2009 года, ва ўмовах глабальнага эканамічнага крызісу, Расія і Кітай сталі ўзнімаць пытанне аб тэрміновым пераглядзе ролі сусветнай валюты. Група экспертаў ААН прапанавала замест долара ЗША ў якасці сусветных грошай і асноўнай рэзервовай валюты выкарыстоўваць спецыяльныя правы запазычання , якія з’яўляюцца інструментам МВФ.

Пэўны крок у напрамку стварэння сусветнай валюты зроблены ў 2009 годзе, калі на рэгулярнай аснове стала разлічвацца кошыкавая валюта Wocu на базе валют краін «вялікай дваццаткі». У 2010-х, ва ўмовах эканамічных санкцый і ціску ЗША, працэс працягнуўся, паскорыўшыся ў 2020-х.

23 сакавіка 2022 года Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін падпісаў указ, які забараняе «недружалюбным» краінам (у тым ліку краінам ЕС, ЗША і Японіі) купляць расійскі газ у любой іншай валюце, акрамя расійскага рубля, у выніку санкцый, уведзеных пасля ўварвання Расіі ва Украіну ў 2022 годзе[1].

Зноскі