Дэйв Брубек
Дэйв Брубек | |
---|---|
англ.: Dave Brubeck англ.: David W. Brubeck | |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 6 снежня 1920[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 5 снежня 2012[1][2][…] (91 год) |
Месца смерці | |
Краіна | |
Жонка | Iola Brubeck[d] |
Дзеці | Darius Brubeck[d], Chris Brubeck[d] і Matt Brubeck[d] |
Альма-матар | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | піяніст, кампазітар, аўтар песень, бэнд-лідар, джазмен, аранжыроўшчык, студыйны музыкант, музыкант |
Інструменты | фартэпіяна[6], jazz piano[d], клавішныя музычныя інструменты[d] і электронная клавіятура[d][6] |
Жанры | джаз[9][10][…], West Coast jazz[d][11], cool jazz[d][12][13] і third stream[d][14][15][…] |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Узнагароды |
Жывая легенда Бібліятэкі Кангрэса[d] (кастрычнік 2003) Каліфарнійская зала славы[d] (2008) медаль «Laetare»[d] (2006) зорка на галівудскай «Алеі славы» (8 лютага 1960) |
davebrubeck.com (англ.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Дэйв Брубек (англ.: David Warren Brubeck; 6 снежня 1920, Конкард, штат Каліфорнія — 5 снежня 2012) — піяніст, кампазітар, кіраўнік аркестра.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Першыя ўрокі класічнай музыкі атрымаў у сваёй маці, піяністкі, і ва ўзросце 13 гадоў ужо выступаў прафесійна з мясцовымі джаз-ансамблямі. У 1941—1942 гадах, удасканальваючы сваю музычную падрыхтоўку ў The College of the Pasific (Каліфорнія), ён кіраваў аркестрам з дванаццаці музыкантаў. Курс класічнай кампазіцыі Брубек прайшоў у Mills College пад кіраўніцтвам Дарыюса Міё.
Падчас Другой сусветнай вайны быў накіраваны ў Еўропу — кіраваць ваенным аркестрам (1944). Пасля дэмабілізацыі ў 1946 годзе Д. Брубек аднавіў свае заняткі з Мійё і разам з некалькімі студэнтамі арганізаваў эксперыментальны Jazz Workshop Ensemble, які запісаўся на пласцінку ў 1949 годзе пад назвай Dave Brubeck Octet. Таксама ў 1949 годзе сумесна з Уолам Трэйдэрам (Oal Trader) і Норманам Бейтам (Norman Bate), якога пазней замяніў Рон Гроты (Ron Grotty), ён заснаваў Dave Brubeck Trio. Гэтая група праіснавала да 1951 года, калі ў яе склад быў уключаны Пол Дэсмонд (Paul Desmond). Такім чынам Брубек ператварыў трыа ў свой першы квартэт. «Класічны» квартэт Брубека быў канчаткова сфармаваны пасля таго, як да іх далучыліся Джо Марэла (Joe Morello) у 1956 годзе і Райт Жэнэ (Gene Wrieght) у 1958 годзе. Група праіснавала ў нязменным складзе да 1967 года, калі Дэйв Брубек распусціў яе, засяродзіўшыся выключна на кампазіцыі. Квартэт Брубека быў надзвычай папулярны ў студэнцкім асяроддзі ў 1950-х. Запіс канцэрту ў каледжы Аберлін ў 1953 годзе, прадстаўленая ў альбоме «Джаз у Аберлін», утрымлівае цудоўныя імправізацыі Дэйва Брубека і Пола Дэсмонда.
У 1954 годзе расце папулярнасць Брубека, яго фатаграфія з’явілася на вокладцы часопіса Time, тады ж ён заключыў кантракт з Columbia Records, пакінуўшы Fantasy. На працягу 1950-х і 1960-х гадоў Дэйв Брубек пачаў эксперыментаваць з незвычайнымі для джаза музычнымі памерамі, такімі, як 5/4, 9/8 і 11/4. У 1959 годзе ён запісаў кампазіцыю «Take Five» (у памеры 5/4) — упершыню пласцінка з запісам інструментальнай джазавай п’есы была распрададзеная ў колькасці 1 млн асобнікаў. На гэтай жа пласцінцы была запісаная кампазіцыя самога Брубека — «Blue Rondo a la Turk».
Толькі Макс Коах (Max Koach) пераўзыходзіў Брубэка ў паспяховым спалучэнні незвычайных памераў з традыцыйнымі стылямі джаза. Пачынаючы з 1960 года Брубек, які сам называў сябе «кампазітарам які грае на фартэпіяна», склаў (а некаторыя і запісаў на пласцінкі) некалькі буйнамаштабных твораў, у тым ліку два балета, мюзікл, араторыю, чатыры кантаты, імшу і творы для джазавага ансамбля і аркестра, а таксама вялікая колькасць п’ес для фартэпіяна. У 1970-х гадах ён арганізаваў некалькі новых квартэтаў, у склад якіх уключаў аднаго або некалькіх сваіх сыноў. Выканаўцы на клавішных інструментах Дарыюс (Дэвід) Брубек, трамбаніст і басгітарыст Крыс Брубек і бубнача і перкусіяніста Дэні (Дэніэл) Брубек. Дэйв Брубек выступаў у Ньюпарце (1958, 1972, 1981), Мантэрэі (1962, 1980), Канкордзе (1982) і фестывалях кул-джаза, а таксама выступаў у Белым доме (1964, 1981). У 1990-х і 1960-х гадах[удакладніць] ён шмат разоў перамагаў па выніках апытанняў чытачоў Down Beat, Metronome і іншых часопісаў. У 1976 годзе ён зноў выступаў і выпусціў кружэлку з Дэсмондам, Марэла і Райтам, адзначыўшы такім чынам двадцаціпяцінадовы юбілей квартэта.
У інтэрв’ю з Уладзімірам Познерам для запісу праграмы «Brubeck returns to Moscow» Брубек казаў, што не мае яўрэйскіх каранёў, але адна з яго бабуль была родам з Беларусі. Ён таксама казаў, што яго сям’я была прэсвітэранская, але яго самога не хрысцілі, і ён пазней, калі напісаў месу «To Hope», прыняў каталіцызм.
Зноскі
- ↑ а б Dave Brubeck // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Dave Brubeck // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ https://archive.org/search.php?query=subject%3A%22Dave+Brubeck%22
- ↑ http://www.npr.org/2012/12/07/131972176/dave-brubeck-on-piano-jazz
- ↑ http://www.nytimes.com/2012/12/06/arts/music/dave-brubeck-jazz-musician-dies-at-91.html?pagewanted=all
- ↑ а б Montreux Jazz Festival Database Праверана 25 верасня 2020.
- ↑ http://www.telegraph.co.uk/news/obituaries/9725214/Dave-Brubeck.html
- ↑ maniadb — 1996.
- ↑ http://su.fi/dave-brubeck-time-out.htm
- ↑ http://www.abc.net.au/am/content/2012/s3648511.htm
- ↑ http://www.nytimes.com/2001/05/13/arts/miles-davis-the-chameleon-of-cool-an-innovator-with-dueling-ambitions.html
- ↑ http://www.discogs.com/Dave-Brubeck-Summit-Sessions/release/2476745
- ↑ http://www.discogs.com/Dave-Brubeck-Summit-Sessions/release/472058
- ↑ http://www.music.lt/lt/grupe/Dave-Brubeck/11077/
- ↑ http://www.jwpepper.com/Take-Five/2381705.item
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Музыкальный словарь Гроува / пер. с англ., ред. и доп. Л. О. Акопяна. — М.: Практика, 2007. — 1103 с. ISBN 0-333-43236-3 (англ.) ISBN 5-89816-064-7 (русcк.)
- Dave Brubeck Discography Project
- Нарадзіліся 6 снежня
- Нарадзіліся ў 1920 годзе
- Нарадзіліся ў Каліфорніі
- Памерлі 5 снежня
- Памерлі ў 2012 годзе
- Памерлі ў Канектыкуце
- Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
- Узнагароджаныя Нацыянальным медалём ЗША ў галіне мастацтваў
- Асобы
- Музыканты паводле алфавіта
- Кампазітары ЗША
- Музыканты ЗША
- Кампазітары XXI стагоддзя
- Кампазітары XX стагоддзя