Дэйле
| Дэйле | |
|---|---|
| нідэрл. Dijle | |
| Дэйле ў Мехелене | |
| Характарыстыка | |
| Даўжыня | 86 км |
| Басейн | 1 289 км² |
| Вадацёк | |
| Выток | Утэн-лё-Валь |
| • Каардынаты | 50°34′19″ пн. ш. 4°25′03″ у. д.HGЯO |
| Вусце | Рупел ля Румста |
| • Каардынаты | 51°04′25″ пн. ш. 4°25′12″ у. д.HGЯO |
| Размяшчэнне | |
| Водная сістэма | Rupel[d] → Шэльда → Паўночнае мора |
|
|
|
| Краіна | |
|
|
|
|
|
|
Дэ́йле (нідэрл.: Dijle, фр.: Dyle, валон.: Tîle) — рака ў Бельгіі. Даўжыня — 86 км. Цячэ праз бельгійскія правінцыі: Валонскі Брабант, Брабант, Антверпен. Рака знаходзіцца ў басейне ракі Шэльда, уласны басейн складае 1289 км² [1]. На рацэ ляжаць такія вядомыя бельгійскія гарады як Лёвен і Мехелен.
Агульныя звесткі
[правіць | правіць зыходнік]Афіцыйна рака Дэмер з'яўляецца прытокам ракі Дэйле, аднак фактычна ўсё наадварот. Магчымым тлумачэннем, чаму пасля зьліцця дзвюх рэк засталася назва меншай з іх, з'яўляецца тое, што Дэйле адыграла значную ролю ў гісторыі Мехелена і Лёвена, праз якія працякае. Дэмер жа цячэ толькі праз вёскі і невядомыя мястэчкі. Акрамя таго, адыграла сваю ролю і візуальнае ўспрыняцце галоўнай ракі і прытока: Дэмер пры зліцці мае выгін, у той час як Дэйле цячэ напрасткі.
Фатаграфіі
[правіць | правіць зыходнік]- Упадзенне Дэмер (злева) у Дэйле (справа).
- Дэйле каля Сінт-Ёрыс-Верта.
Зноскі
- ↑ (Апісанне басейна Шэльды)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 16 мая 2009. Праверана 2 кастрычніка 2011.