Валонская мова
| Валонская мова | |
|---|---|
| | |
| Саманазва | Walon |
| Краіны |
|
| Рэгіёны | Валонія, Брусель, Нор, Ардэны, Вісконсін |
| Агульная колькасць носьбітаў | 600 000 |
| Статус | ёсць пагроза знікнення[d][1] |
| Класіфікацыя | |
| Катэгорыя | Мовы Еўразіі |
| Пісьменнасць | лацініца |
| Моўныя коды | |
| ISO 639-1 | wa |
| ISO 639-2 | wln |
| ISO 639-3 | wln |
| Atlas of the World’s Languages in Danger | 1947 |
| Ethnologue | wln |
| ELCat | 2991 |
| IETF | wa |
| Glottolog | wall1255 |

Валонская мова — адна з раманскіх моў, на якой размаўляе частка насельніцтва Валоніі, Бельгія. Адносіцца да той жа групы, што і французская, аднак яе не разглядаюць у якасці дыялекту: франкамоўны чалавек з цяжкасцю разумее валонца. Таксама валонскую мову нельга блытаць з бельгійскім варыянтам французскай мовы.
Агульныя звесткі
[правіць | правіць зыходнік]Валонская мова фармавалася ў перыяд між VIII і XII стагоддзямі. Мае значны кельцкі і германскі субстрат. На 100 класічных валонскіх слоў 90 будзе лацінскага паходжання, 9 — германскага, 1 — кельцкага. Аднак сённяшняя валонская мова мае шмат запазычаных слоў з французскай.
Геаграфічнае распаўсюджанне
[правіць | правіць зыходнік]На валёнскай мове размаўляюць жыхары поўначы Францыі botte de Givet, у дэпартаменце Ардэны і розных вёсках у дэпартаменце Нор. Невялікая колькасць носьбітаў валонскай мовы пражывае ў ЗША, ў штаце Вісконсін. Афіцыйнага статусу гэтая мова не мае, але ў 1990 годзе яна была прызнаная мясцовай мовай. У цяперашні час па-валонску размаўляюць каля 600 тысяч чалавек, хаця на пачатку XX стагоддзя ёю карысталася 90 % насельніцтва Валоніі (больш за чатыры мільёны чалавек). Нязначная частка людзей, якія нарадзіліся ў паваенны час, вольна валодае гэтай мовай. Многія толькі ведаюць некаторыя словы і выразы па-валонску.
Цяпер валонская амаль цалкам выцесненая французскай, якая мае статус афіцыйнай мовы Бельгіі. Валонская мова знаходзіцца ў спісе 500 моў свету, якім пагражае выміранне ў XXI стагоддзі. Тым не менш, у апошнія гады ў Валоніі назіраецца адраджэнне цікавасці да валонскай мовы.
Дыялекты
[правіць | правіць зыходнік]Валонская мова налічвае некалькі дыялектаў, якія можна суаднесці з рэгіёнамі Валоніі:
- Цэнтральны дыялект, на якім размаўляюць у Намюры (фр.: Nameur) — сталіцы Валоніі. Гэта адзін з найбольш кансерватыўных і ідыосінкратычных дыялектаў.
- Заходні дыялект — дыялект, які найбольш набліжаны да французскай мовы дзякуючы моцнаму ўплыву з Пікардыі. Распаўсюджаны ў раёне гарадоў Шарлеруа (фр.: Charleroi) ды Нівель (фр.: Nivele)
- Паўднёвы — распаўсюджаны ў Ардэнскім рэгіёне Бельгіі.
Нягледзячы на мясцовыя фанетычныя асаблівасці, ў Валоніі назіраецца рух за прыняцце адзінага правапісу — «rfondou walon». Гэтая арфаграфія дае магчымасць розным чытачам па-рознаму вымаўляць словы. Гэтая канцэпцыя была ўзятая з брэтонскай мовы і дазваляе прымірыць сучасныя фанетычныя нормы з традыцыямі напісання слоў.
Прыклады фразаў
[правіць | правіць зыходнік]| Валонская | Французская | Нідэрландская | Беларуская | Phonetic |
|---|---|---|---|---|
| Walon | Wallon | Waals | валонская | walɔ̃ |
| Diè wåde | Adieu | Vaarwel | Пакуль / Бывай | [djɛ woːt] / [djɛ wɔːt] |
| Bondjoû | Bonjour | Goedendag | Дзень добры / Вітаю | [bɔ̃dʒuː] |
| A | Salut | Hoi | Прывітанне | a |
| A rvey | Au revoir | Tot ziens | Да пабачэння | [arvɛj] |
| Cmint dit-st on | Comment dit-on | Hoe zegt men | Як сказаць / Як кажуць | [kmɛ̃ dɪstɔ̃] |
| Cmint daloz ? | Comment allez-vous? | Hoe gaat het? | Як маешся? | [kmɛ̃ dalɔ] |
| Dji n' sais nén | Je ne sais pas | Ik weet het niet | Я не ведаю | [dʒɪn sɛː nɛ̃ ] / [dʒɪn se nẽ] |
Зноскі
- ↑ UNESCO Atlas of the World's Languages in Danger — Арганізацыя ААН па пытаннях адукацыі, навукі і культуры. Праверана 24 чэрвеня 2018.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Валонская мова