Дэйр-эз-Зор

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Дэйр-эз-Зор
араб. دير الزور‎‎

Deir ez-Zor collection.jpg

Краіна
Каардынаты
Вышыня цэнтра
210 м
Насельніцтва
  • 211 857 чал. (2004)
Тэлефонны код
051
Дэйр-эз-Зор на карце Сірыі
Дэйр-эз-Зор (Сірыя)
Дэйр-эз-Зор

Дэйр-эз-Зор[1] — горад на паўночным усходзе Сірыі, адміністрацыйны цэнтр аднайменнай мухафазы. Размешчаны на правым беразе ракі Еўфрат. Транспартны вузел на рачным шляху Эр-Рака — Багдад і аўтатрасе Пальміра — Фадгамі. За 432 км ад Дамаска, за 320 км ад Алепа. Да грамадзянскай вайны ў Сірыі горад называлі Жамчужынай пустыні. У ходзе вайны ён падвергнуўся сур’ёзным разбурэнням. Па дадзеных перапісу 2004 года насельніцтва горада налічвала каля 212 тысяч чалавек. За час баявых дзеянняў значная доля жыхароў пакінула горад. За 85 км на паўднёвы ўсход ад горада знаходзіцца археалагічны помнік Дура-Эўрапос — рымская крэпасць на Еўфраце, за 120 км у тым жа кірунку — рэшткі старажытнага горада Мары. У эпоху Рымскай імперыі быў важным гандлёвым цэнтрам паміж Рымам і Індыяй.

Зноскі

  1. Напісанне ў адпаведнасці з картай Сірыі — Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — 512 с.: іл. ISBN 985-11-0238-5 (т. 14), ISBN 985-11-0035-8.