Дэмакратычная партыя Кот-д’Івуара

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дэмакратычная партыя Кот-д’Івуара
Лідар Анры Конан Бед’е
Заснавальнік Фелікс Уфуэ-Буаньі
Дата заснавання 1946
Штаб-кватэра
Краіна
Ідэалогія кансерватызм, лібералізм, папулізм і афрыканскі нацыяналізм[d]
Сайт pdcirda.ci
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дэмакратычная партыя Кот-д’Івуара — Афрыканскі дэмакратычны сход (фр.: Parti Démocratique de Côte d'Ivoire — Rassemblement Démocratique Africain, PDCI—RDA) — правая і правацэнтрысцкая кансерватыўная (эканамічна ліберальная) палітычная партыя ў Кот-д’Івуары.

Заснавана ў 1946 годзе, калі краіна была французскай калоніяй. Узнікла з першай квазі-палітычнай арганізацыі «Сельскі афрыканскі сіндыкат» (фр.: Syndicat agricole africain, SAA), заснаванай Феліксам Уфуэ-Буаньі ў 1944 годзе. Дэмакратычная партыя стала адзінай легальнай палітычнай партыяй з моманту абвяшчэння незалежнасці ў 1960 годзе. На працягу 30 гадоў пасля гэтага яна заставалася адзінай партыяй у краіне пры аднапартыйнай сістэме, уведзенай у краіне па Канстытуцыі 1958 года. Кожныя 5 гадоў лідар партыі аўтаматычна абіраўся прэзідэнтам. Адначасова падчас парламенцкіх выбараў адзіны спіс Дэмакратычнай партыі атрымліваў усе месцы Нацыянальнага сходу.

Усе дарослыя жыхары краіны станавіліся членамі PDCI[1], што абвяшчалася непарыўнай сувяззю паміж урадам і народам. Першыя шматпартыйныя выбары прайшлі ў 1990 годзе, аднак PDCI захавала пераважную большасць у парламенце.

Пасля смерці заснавальніка партыі і нязменнага прэзідэнта Уфуэ-Буаньі ў 1993 годзе яго змяніў Анры Конан Бед’е. Аднак у 1999 годзе ў выніку перавароту ён быў адхілены ад улады.

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Robert E. Handloff. "The Party". Ivory Coast: A country study

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]