Анры Конан Бед’е

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Анры Конан Бед’е
фр.: Henri Konan Bédié
прэзідэнт Кот-д’Івуара[d]
7 снежня 1993 — 24 снежня 1999
Папярэднік Фелікс Уфуэ-Буаньі
Пераемнік Рабер Геі
міністр эканомікі і фінансаў Кот-д’Івуара[d]
студзень 1966 — ліпень 1977
Папярэднік Raphaël Saller[d]
Пераемнік Abdoulaye Koné[d]

Нараджэнне 5 мая 1934(1934-05-05)[1]
Смерць 1 жніўня 2023(2023-08-01)[2] (89 гадоў)
Жонка Henriette Konan Bédié[d]
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць палітык, дыпламат
Узнагароды
Grand Officer of the Order of Prince Henry National Order of the Ivory Coast Grand Cross of the Order of Good Hope Order of Good Hope
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы[3][4]

Эме Анры Конан Бед’е (фр.: Aimé Henri Konan Bédié; 5 мая 1934 — 1 жніўня 2023) — другі прэзідэнт Кот-д’Івуара з 7 снежня 1993 па 24 снежня 1999 года[5].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Вышэйшую адукацыю атрымаў у Францыі[6].

Стаў першым паслом Кот-д’Івуара ў ЗША і ​​Канадзе. З 1966 па 1977 год займаў пасаду міністра эканомікі і фінансаў[5]. У 1974—1976 гадах[5] з’яўляўся першым старшынёй Сумеснага камітэта па развіцці МВФ і Сусветнага банка[6]. З 1978 па 1980 быў спецыяльным саветнікам Міжнароднай фінансавай карпарацыі Сусветнага банка[5]. Потым абраны ў Нацыянальны сход Кот-д’Івуара[7]. У 1980, 1985 і 1990 годзе абіраўся старшынёй Нацыянальнага сходу[6].

Як дзеючы старшыня ніжняй палаты парламента стаў афіцыйным кіраўніком дзяржавы пасля смерці Фелікса Уфуэ-Буаньі, першага івурскага прэзідэнта, спадчыннікам якога лічыўся задоўга да таго. У 1995 годзе перамог на прэзідэнцкіх выбарах з вынікам у 96,44 % галасоў (практычна ўсе астатнія кандыдаты байкатавалі выбары). На пасадзе прэзідэнта заахвочваў нацыянальную стабільнасць, але ў той жа час адказны за палітычныя рэпрэсіі і разгул карупцыі. 24 снежня 1999 года быў скінуты ў выніку ваеннага перавароту, арганізаванага Раберам Геі. Збег на французскую ваенную базу, а 26 снежня на верталёце пакінуў краіну і разам з членамі сям’і адправіўся ў Тога[8].

На прэзідэнцкіх выбарах 2010 года заняў трэцяе месца з вынікам каля 25 % галасоў, хоць першапачаткова ён лідзіраваў з вынікам каля 42 %. Пазней падтрымаў лідара апазіцыі Аласана Уатара, які ў 1990-х гадах быў яго палітычным канкурэнтам.

У чэрвені 2020 года абвясціў, што будзе балатавацца на кастрычніцкіх прэзідэнцкіх выбарах ад імя Дэмакратычнай партыі[9]. Заняў трэцяе месца, набраўшы 1,68 % галасоў[10].

Памёр 1 жніўня 2023 года ў прыватнай бальніцы ў Абіджане на 89-м годзе жыцця[11][12].

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Henri Konan BédiéParis Match. Праверана 2 жніўня 2023.
  2. Décès du Président Henri Konan Bédié à la Pisam : La Côte d'Ivoire perd une figure politique — 2023.
  3. https://business.abidjan.net/qui/5-politique/67-konan-bedie-aime-henri
  4. https://lifemag-ci.com/story-ces-10choses-a-savoir-absolument-sur-henri-konan-bedie/
  5. а б в г Blogueiros Pedro e Cirene (парт.). Архівавана з першакрыніцы 2 ліпеня 2021. Праверана 13 жніўня 2020.
  6. а б в Wayback Machine(недаступная спасылка). web.archive.org (27 чэрвеня 2007). Архівавана з першакрыніцы 27 чэрвеня 2007. Праверана 13 жніўня 2020.
  7. Liste des Députés(недаступная спасылка). web.archive.org (22 верасня 2009). Архівавана з першакрыніцы 22 верасня 2009. Праверана 13 жніўня 2020.
  8. Ousted president arrives in Togo (англ.). The New Humanitarian (26 снежня 1999). Архівавана з першакрыніцы 3 снежня 2020. Праверана 13 жніўня 2020.
  9. Ivory Coast Ex-President Bedie Says He Will Run in 2020 Election (англ.). VOA (21 чэрвеня 2020). Праверана 3 жніўня 2023.
  10. Independent Electoral Commission
  11. Décès du Président Henri Konan Bédié à la Pisam : La Côte d'Ivoire perd une figure politique (фр.). www.afrique-sur7.ci. Праверана 3 жніўня 2023.
  12. Côte d'Ivoire: l'ancien président Henri Konan Bédié est mort à 89 ans (фр.). LEFIGARO (2 жніўня 2023). Праверана 3 жніўня 2023.