Аднапартыйная сістэма
Аднапартыйная сістэма — гэта тып палітычнай сістэмы, у якой адна палітычная партыя мае права сфармаваць урад, як правіла, на аснове існуючай канстытуцыі. Усе астатнія партыі альбо забаронены, альбо маюць права прымаць абмежаваны ўдзел у выбарах. Часам тэрмін выкарыстоўваецца для апісання сістэмы дамінуючай партыі, якая, у адрозненне ад аднапартыйнай сістэмы, дазваляе дэмакратычныя шматпартыйныя выбары, але існуючая практыка альбо баланс палітычнай улады эфектыўна прадухіляе апазіцыю ад перамогі на выбарах.
Прыклады[правіць | правіць зыходнік]
КНР: Камуністычная партыя Кітая (1949—ц.ч.)
СССР: Камуністычная партыя Савецкага Саюза (1922—1990)
Трэці рэйх: НСДАП (1933—1945)
Туркменістан: Дэмакратычная партыя Туркменістана (1991—2013)[1]
Турцыя: Рэспубліканская народная партыя (1923—1946)