Дэні Кінг

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дэні Кінг
англ.: Danny King
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні Дэніэл Майкл Кінг
Дата нараджэння 5 сакавіка 1969(1969-03-05) (55 гадоў)
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік,сцэнарыст
Жанр Постмадэрнізм

Дэніэл Майкл Кінг (англ.: Daniel Michael King; 5 сакавіка 1969) — брытанскі пісьменнік[2][3][4], вядомы серыяй крымінальных дзённікаў.

Ранні перыяд жыцця[правіць | правіць зыходнік]

Дэні Кінг нарадзіўся 5 сакавіка 1969 года ў Слау, Бакінгемшыр (цяпер Беркшыр), другі сын Майкла і Дараці Кінг. Ён і два яго браты, Ральф і Робін, жылі ў маёнтку Брытуэл да 1979 года, потым пераехалі ў Ятлі, Хэмпшыр. Вучыўся ён у школе Ятлі, але не здолеў атрымаць ніякай кваліфікацыі, прафесіі да 16 гадоў, таму быў вымушаны працаваць рознарабочым на будаўнічых пляцоўках.

У 1991 годзе ён прайшоў курс навучання ў Тэхналагічным каледжы Фарнбара, які дапамог яму паступіць у Лонданскі паліграфічны каледж, факультэт журналістыкі. У перыяд з 1993 па 2002 год працаваў на некалькі розных часопісаў. У канчатковым выніку стаў рэдактарам Mayfair (часопіс) . Цяпер ён піша поўны працоўны дзень.

Кнігі[правіць | правіць зыходнік]

  • 2001 «Дзённікі ўзломшчыкаў» (The Burglar Diaries) — апублікавана «Serpent’s Tail»
  • 2002 «Дзённікі рабаўніка банка» (The Bank Robber Diaries) — апублікавана «Serpent’s Tail»
  • 2003 «Дзённікі кілера» (The Hitman Diaries) — апублікавана «Serpent’s Tail»
  • 2004 «Дзённікі парнографа» (The Pornographer Diaries) — апублікавана «Serpent’s Tail»
  • 2005 — «Банда Міла» (Milo’s Marauders) — апублікавана «Serpent’s Tail»
  • 2006 — «Бег Міла» (Milo’s Run) — апублікавана «Serpent’s Tail»
  • 2007 — «Школа для нягоднікаў» (School for Scumbags) — апублікавана «Serpent’s Tail»
  • 2009 «Блакітны каўнер» (Blue Collar) — апублікавана «Serpent’s Tail»
  • 2009 «Новы дзённік узломшчыка» (More Burglar Diaries) — выдадзена «Byker Books»
  • 2011 «Кніжны клуб паслугачоў» (The Henchmen’s Book Club) — выдадзена on «Kindle»

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • 2002 — Bursary Award Amazon.co.uk — за найлепшы першы раман — «Дзённікі ўзломшчыкаў» [3]
  • 2012 — «Прэмія Гільдыі пісьменнікаў Вялікабрытаніі» — за найлепшы першы мастацкі фільм — «Дзікі Біл»
  • 2016 — «Фестываль літаратуры» г. Уэлс — Конкурс дзіцячых сюжэтаў — «Эмі Х і Вялікая гонка»
Намінацыі
  • Прэмія «Меліса Натан» за камедыйны раман 2010 года — найлепшы раман — камедыйны раман « Блакітны каўнер»
  • Кінапрэмія BAFTA 2013 — выдатны дэбют брытанскага пісьменніка, рэжысёра ці прадзюсара — Дзікага Біла

Асабістае жыццё[правіць | правіць зыходнік]

Ён ажаніўся з Жанетт Крокет у сакавіку 2007 года, яны жывуць у Чычэстэры, Заходні Сусэкс, са сваімі чатырма дзецьмі.

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France BnF catalogue généralParis: BnF. Праверана 26 сакавіка 2017.
  2. Danny King Books, Ebooks and Recommendations. Buy Danny King Books at Lovereading.co.uk(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 12 сакавіка 2018. Праверана 16 студзеня 2021.
  3. а б Danny King(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 12 сакавіка 2018. Праверана 16 студзеня 2021.
  4. "The 22 Stages of Having Your First Book Published, by Danny King".

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]