Дэпалімерызацыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Дэпалімерызацыя — працэс ператварэння палімера ў манамер або сумесь манамераў. Усе палімеры схільныя да дэпалімерызацыі пры высокіх тэмпературах, як следства росту энтрапіі.

Лімітавая тэмпература[правіць | правіць зыходнік]

Схільнасць палімераў да дэпалімерызацыі вызначаецца іх лімітавай тэмпературай  (англ.). Пры гэтай тэмпературы энтальпія палімерызацыі роўная росту энтрапіі пры дэпалімерызацыі. Пры тэмпературы вышэй лімітавай хуткасць дэпалімерызацыі перавышае хуткасць палімерызацыі, што перашкаджае фарміраванню палімера[1].

Значэнні гранічных тэмператур для некаторых арганічных палімераў
Палімер Лімітавая тэмпература (°C)[2] Манамер
поліэтылен 610 CH2=CH2
поліізабутылен 175 CH2=CMe2
поліізапрэн 466 CH2=C(Me)CH=CH2
поліметылметакрылат 198 CH2=C(Me)CO2Me
полістырол 395 PhCH=CH2
політэтрафторэтылен 1100 CF2=CF2

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Carraher Jr; Charles E (2010). "7". Introduction of Polymer Chemistry (2nd ed.). New York: CRC Press, Taylor and Francis. p. 224. ISBN 978-1-4398-0953-2.
  2. Stevens, Malcolm P. (1999). "6". Polymer Chemistry an Introduction (3rd ed.). New York: Oxford University Press. pp. 193–194. ISBN 978-0-19-512444-6.